подарки в мессенджере

Падарунак, якога не дакрануцца: у Баранавічах адбыўся незвычайны крадзеж

30.12.2025 14:17 Скрыншот з Telegram. Источник фото

17-гадовая жыхарка Баранавічаў заявіла пра крадзеж лічбавага NFT-падарунка з яе асабістага Telegram-акаўнта. Справу расследуе міліцыя.
Читайте BGmedia в:

У Баранавічах адбыўся цікавы выпадак, які яшчэ нядаўна мог падацца малаверагодным: у дзяўчыны скралі віртуальны падарунак у мэсэнджары Telegram.

Чытайце таксама: «Я знаю, что у вас есть запрещенка». Таможенники опубликовали шутливое видео, а беларусы ответили, что боятся досмотров

У аператыўна-дзяжурную службу мясцовага ГАУС звярнулася 17-гадовая жыхарка горада, якая заўважыла, што з яе акаўнта знік набыты раней NFT-падарунак коштам 14 бел. рублёў.

Як высветлілі праваахоўнікі, за некалькі дзён да інцыдэнту дзяўчына пераходзіла па розных спасылках у Telegram. Праз некаторы час невядомая асоба атрымала несанкцыянаваны доступ да яе старонкі і завалодала лічбавым падарункам.

ілюстратыўнае фота
Скрыншот перапіскі ў Telegram. Крыніца: МУС Брэсцкай вобласці

Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі».

Што раяць праваахоўнікі

Міліцыя нагадвае пра базавыя правілы лічбавай бяспекі, ігнараванне якіх часта прыводзіць да ўзлому акаўнтаў:

  • варта асцерагацца фішынгавых спасылак і падазроных паведамленняў;
  • абавязкова ўключаць двухфактарную аўтэнтыфікацыю;
  • выкарыстоўваць складаныя і ўнікальныя паролі;
  • рэгулярна правяраць актыўныя сеансы ўваходу;
  • не захоўваць паролі на чужых або агульнадаступных прыладах.

Праваахоўнікі звяртаюць увагу на тое, што віртуальныя падарункі — гэта таксама каштоўнасць, а іх страта можа мець цалкам рэальныя наступствы.

Чытайце таксама: В Барановичах пенсионерка тихо выращивала на своем участке «лекарство», пока о ней не рассказали милиции

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: