У 2026 годзе ўладальнікі сабак у Беларусі і Польшчы сутыкнуліся з новымі правіламі падатку на сваіх чатырохлапатых гадаванцаў. У Беларусі нядаўна ўвялі сам падатак, а ў Польшчы ўлады павысілі стаўкі падатку. BGmedia разабралася, чым адрозніваюцца правілы падаткавання хатніх жывёлаў у двух краінах.
Чытайце таксама: На што ідуць падаткі? Жыхарка Кобрына абурылася адсутнасцю ў горадзе пляцоўкі для сабак
Падатак на сабак у Польшчы: плоцяць не паўсюль
У Польшчы падатак на валоданне сабакам фармальна існуе, але яго ўвядзенне залежыць ад рашэння мясцовых улад — гмін. Гэта значыць, што не ўсе гарады і населеныя пункты патрабуюць аплаты, і часта правілы могуць моцна адрознівацца ад суседніх тэрыторый.
Паводле выдання MOST, у 2026 годзе гэты збор дзейнічае толькі ў 354 гмінах з агульных 2479 па ўсёй краіне.
Некаторыя буйныя польскія гарады зусім адмовіліся ад падатку на сабак. Прычынай сталі высокія кошты адміністравання і нізкай збіральнасці.
- Варшава — падатак не ўводзіцца, гаспадары сабак не плоцяць за сваіх чатырохлапатых гадаванцаў.
- Лодзь, Вроцлаў, Познань, Беласток, Гданьск і Гдыня — таксама вызвалі ад гэтага збору.
Але ёсць і гарады, дзе падатак захоўваецца:
- Сопат, Кракаў, Барчын, Яраслаў і Свiнаусце — тут гаспадары сабак павінны плаціць мясцовы збор.
У тых муніцыпалітэтах, дзе падатак дзейнічае, ён вызначаецца мясцовай уладай. Максімальная дзяржаўная планка на 2026 год — каля 186 злотых у год за аднаго сабаку, і калі ў гаспадара тры сабакі, то сума можа складаць амаль 560 зл. на год.

Хто можа атрымаць льготы на падатак у Польшчы
Акрамя таго, нават у тых гарадах, дзе прадугледжаны падатак на сабак, існуюць льготы. Вось, хто можа на іх прэтэндаваць:
- чалавек з інваліднасцю, калі сабака — дапаможны для яго;
- пенсіянеры старэйшыя за 65 гадоў, якія самастойна вядуць гаспадарку (звычайна за аднаго сабаку);
- фермеры, якія ўтрымліваюць сабак для аховы гаспадаркі.
У краіне няма ўніфікаванай нацыянальнай сістэмы абавязковай аплаты сабак — усё вызначаецца на мясцовым узроўні, і жыхарам тых ці іншых тэрыторый варта самім правяраць патрабаванні сваіх гмін.
Беларусь: льготы ёсць, але не для ўсіх
BGmedia ўжо паведамляла пра тое, што ў Беларусі падатак на сабак плоцяць усе гаспадары, аднак льготы дзейнічаюць толькі для тых, хто ўтрымлівае дзвюх і больш гадаванцаў. Пры гэтым вызваліцца ад выплаты падатку можна толькі за аднаго сабаку, за астатніх давядзецца плаціць поўную суму. Таксама выключэнні тычацца людзей з інваліднасцю, што маюць сабаку-правадыра.
Стаўка падатку на 2026 год складае 8–12 рублёў за аднаго сабаку ў год у залежнасці ад мясцовай адміністрацыі, а для патэнцыйна небяспечных парод прадугледжаны павышаныя тарыфы — да 15–20 рублёў за сабаку.
Калі ў гаспадара толькі адзін сабака, льгота на яго не распаўсюджваецца і аплата адбываецца па поўным тарыфе. Такім чынам, беларуская сістэма больш аднародная, чым польская: падатак дзейнічае ва ўсіх гарадах, але льгота распаўсюджваецца толькі пры двух і большай колькасці сабакаў.
У чым галоўныя адрозненні
Польшча
- няма абавязковага нацыянальнага падатку — рашэнне прымаюць мясцовыя ўлады.
- падатак ёсць толькі ў некаторых гмінах (прыкладна ў 354 з 2479).
- буйныя гарады (Варшава, Лодзь, Вроцлаў, Познань, Беласток, Гданьск, Гдыня) адмовіліся ад збору.
- ёсць льготы для людзей з інваліднасцю, пенсіянераў і фермерскіх гаспадарак.
Беларусь
- Падатак на сабак ёсць ва ўсіх рэгіёнах — але льгота дзейнічае толькі пры двух і большай колькасці гадаванцаў.
- Ад падатку вызваляюць толькі за аднаго сабаку.
Агулам у Польшчы правілы залежаць ад месца пражывання, у Беларусі — ад колькасці сабак у сям’і.
Чытайце таксама: Беларусы ставят котов на учет и спрашивают — а тараканов когда?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: