снежный завал

Падчас снегападаў жыхары вёсак Слуцкага раёна застаюцца без магчымасці выезду

11.01.2026 05:00 Снежныя завалы ў Бранавічах Слуцкага раёна. Фота мясцовых жыхароў. Источник фото

Цыклон «Улі» прынёс у Беларусь моцныя снегапады, але ў шэрагу вёсак Слуцкага раёна людзі так і не дачакаліся снегаўборачнай тэхнікі.
Читайте BGmedia в:

Моцны снегапад, які прынёс у Беларусь цыклон «Улі», стаў сур’ёзным выпрабаваннем для камунальных службаў, так і простых людзей. 8 студзеня цыклон накрыў большасць рэгіёнаў краіны, і прынес інтэнсіўныя снегапады, завеі і рэзкае пагаршэнне дарожных умоў.

Чытайце таксама: У Пінску простым жыхарам давялося «разграбаць» наступствы пасля чысткі снега камунальнікамі

Асабліва складаная сітуацыя склалася ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях — як у гарадах, так і на міжгарадскіх трасах.

На фоне афіцыйных паведамленняў пра працу тэхнікі жыхары вёсак Слуцкага раёна скардзяцца, што фактычна застаюцца адрэзанымі ад знешняга свету. Людзі паведамляюць пра немагчымасць выехаць з населеных пунктаў з-за снежных заносаў, якія так і не былі прыбраныя.

Дзе жыхары раёна заўважылі праблемы

У вёсцы Бранавічы мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што па вуліцы Цэнтральнай снегаўборачная тэхніка не з’яўлялася ні раніцай, ні днём.

  • «Як бы паказаць супрацоўнікам, што па вуліцы Цэнтральнай што раніцай, што днём ні разу не праехаў “Амкадор”, не сцягнуў снег. Машыны самі прабіваюць сабе дарогу, не могуць раз’ехацца», — піша адзін з мясцовых жыхароў.

Падобная праблема назіраецца і ў вёсцы Малае Быкава. Людзі адзначаюць, што дарогі застаюцца непрыбранымі, а рух транспарту істотна ўскладнены.

снежный завал
Скарга жыхара Малае Быкава. Скрыншот з Instagram

Таксама скаргі паступаюць з вуліцы Старых Лучнікоў у вёсцы Лучнікі.

  • «Старыя Лучнікі — таксама бяда. Уначы як прайшлі адзін раз, так і ўсё. Давялося хадамі да дома прабівацца», — пішуць вяскоўцы.

На фоне масавых скаргаў з вёсак сітуацыя выглядае асабліва кантрасна з афіцыйнымі справаздачамі пра працу камунальнай тэхнікі. Людзі адзначаюць, што ў населеных пунктах другасныя і ўнутраныя дарогі застаюцца без увагі, што стварае рызыкі для бяспекі і фактычна ізалюе вёскі падчас непагадзі.

Чытайце таксама: Беларусы без доступу да дарожных камер: у разгар снегападаў анлайн-сэрвіс застаецца закрытым

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: