Беларускі палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут уключаны ў спіс намінантаў на міжнародную прэмію імя акадэміка Сахарава. Яго кандыдатуру вылучылі еўрадэпутаты з Еўрапейскай Народнай Партыі і Партыі кансерватараў і рэфармістаў. Пра гэта паведаміў сайт Еўрапарламента.
Чытайце таксама: «У чатах – масавая паніка». Што думаюць студэнты пра экстрэмісцкі статус ЕГУ?
Пачобут намінавалі на прэмію акадэміка Сахарава за яго журналісцкую дзейнасць і за тое, што ён стаў сімвалічнай фігурай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Палітычная справа
Гродзенскага журналіста і члена «Саюза палякаў Беларусі» Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд быў закрыты. Журналіста прызналі вінаватым у распальванні варожасці і закліках да санкцый. Беларускія праваабронцы прызналі яго палітзняволеным.
У абвінавачанні супраць журналіста адзначаецца, што Пачобут назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй. Акрамя таго, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра пратэсты 2020 года і матэрыял у Magazyn Polski 2006 года, прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
КДБ таксама ўнес Пачобута ў спіс «тэрарыстаў». У такім статусе зняволенаму немагчыма зрабіць грашовыя пераводы, каб яго падтрымаць.
Раней, у 2011 годзе, беларускі журналіст ужо быў асуджаны па палітычнай справе за «паклёп» на Лукашэнку. Па словах праваабаронцаў, сённяшняя справа — гэта ўжо другая палітычна-матываваная справа супраць яго.
Што з ім цяпер
Раней паведамлялася пра тое, што ў зняволенні ў Анджэя ўзнікалі праблемы са здароўем. Па словах былога палітзняволенага, у Пачобута назіралі праблемы з сэрцам, моцны ціск, пагаршэнне зроку, «але ён усё роўна не здаецца».
Нядаўна стала вядома аб тым, што Анжаліка Борыс, паплечніца Анджэя, наведала сябра ў Наваполацкай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне. Па словах Анжалікі, Пачобут пачуваецца добра і атрымлівае неабходныя лекі. Важыць 73 кг. Да размовы ён тыдзень правёў у бальніцы:
«Шчыра дзякую за тое, што памятаеце. Ён таксама перадаў, што Саюз Палякаў у Беларусі створаны не для канфрантацыі, а для захавання і клопату аб польскай культуры. Я перадала Анджэю, што не было ні дня, каб мы ў Саюзе Палякаў – і не толькі – за яго не маліліся!».
У інтэрв’ю польскаму выданню Rzeczpospolita Борыс сказала, што вядзе перамовы аб вызваленні журналіста як з польскім, так і з беларускім бокам.
Чытайце таксама: Судье, который отправил на сутки главу Союза поляков Анжелику Борис, Польша бессрочно запретит въезд
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: