Categories: Новости

Палітзняволены журналіст – намінант прэміі Сахарава. Што з ім цяпер?

Анджэй Пачобут у спісе намінантаў на міжнародную прэмію за ўнёсак у дэмакратыю Беларусі. Нядаўна яго наведала паплечніца Анжаліка Борыс.

Share

Беларускі палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут уключаны ў спіс намінантаў на міжнародную прэмію імя акадэміка Сахарава. Яго кандыдатуру вылучылі еўрадэпутаты з Еўрапейскай Народнай Партыі і Партыі кансерватараў і рэфармістаў. Пра гэта паведаміў сайт Еўрапарламента.

Чытайце таксама: «У чатах – масавая паніка». Што думаюць студэнты пра экстрэмісцкі статус ЕГУ?

Пачобут намінавалі на прэмію акадэміка Сахарава за яго журналісцкую дзейнасць і за тое, што ён стаў сімвалічнай фігурай барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.

Андрэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 года. Фота: ПЦ «Вясна»

Палітычная справа

Гродзенскага журналіста і члена «Саюза палякаў Беларусі» Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 года, а ў лютым 2023 года асудзілі на восем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд быў закрыты. Журналіста прызналі вінаватым у распальванні варожасці і закліках да санкцый. Беларускія праваабронцы прызналі яго палітзняволеным.

У абвінавачанні супраць журналіста адзначаецца, што Пачобут назваў напад СССР на Польшчу ў 1939 годзе агрэсіяй. Акрамя таго, яму інкрымінавалі заявы ў абарону польскай меншасці ў Беларусі, артыкулы ў Gazeta Wyborcza пра пратэсты 2020 года і матэрыял у Magazyn Polski 2006 года, прысвечаны Анатолю Радзівоніку, аднаму з камандзіраў польскага антыкамуністычнага падполля на Гродзеншчыне. Увосень 2021 года Пачобут адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

КДБ таксама ўнес Пачобута ў спіс «тэрарыстаў». У такім статусе зняволенаму немагчыма зрабіць грашовыя пераводы, каб яго падтрымаць.

Раней, у 2011 годзе, беларускі журналіст ужо быў асуджаны па палітычнай справе за «паклёп» на Лукашэнку. Па словах праваабаронцаў, сённяшняя справа — гэта ўжо другая палітычна-матываваная справа супраць яго.

Што з ім цяпер

Раней паведамлялася пра тое, што ў зняволенні ў Анджэя ўзнікалі праблемы са здароўем. Па словах былога палітзняволенага, у Пачобута назіралі праблемы з сэрцам, моцны ціск, пагаршэнне зроку, «але ён усё роўна не здаецца». 

Нядаўна стала вядома аб тым, што Анжаліка Борыс, паплечніца Анджэя, наведала сябра ў Наваполацкай калоніі, дзе ён адбывае пакаранне. Па словах Анжалікі, Пачобут пачуваецца добра і атрымлівае неабходныя лекі. Важыць 73 кг. Да размовы ён тыдзень правёў у бальніцы:

«Шчыра дзякую за тое, што памятаеце. Ён таксама перадаў, што Саюз Палякаў у Беларусі створаны не для канфрантацыі, а для захавання і клопату аб польскай культуры. Я перадала Анджэю, што не было ні дня, каб мы ў Саюзе Палякаў – і не толькі – за яго не маліліся!».

У інтэрв’ю польскаму выданню Rzeczpospolita Борыс сказала, што вядзе перамовы аб вызваленні журналіста як з польскім, так і з беларускім бокам.

Чытайце таксама: Судье, который отправил на сутки главу Союза поляков Анжелику Борис, Польша бессрочно запретит въезд

Recent Posts

«Колькі яны зарабляюць? 32 капейкі на дзень?»: У Гомелі працуе крама з таварамі ад палітзняволеных жанчын

У Гомелі запрацавала крама «ЕДИН» з таварамі, вырабленымі ў ПК-4, дзе ўтрымліваюць палітзняволеных жанчын. У…

27.02.2026

«Людзей няма, талоны не выдаюць»: Беларуска паскардзілася на немагчымасць патрапіць да ўрача ў адной з паліклінік

У адной з паліклінік Беларусі пацыентка заўважыла пустую залу чакання, але нават да канца прыёму…

27.02.2026

«Должность у него такая — врать в лицо». Беларусы отреагировали на комментарий Пархомчика про самоубийство школьника

Председатель Брестского облисполкома заявил, что ребенок принял решение покончить с собой «по каким-то там непонятным…

26.02.2026

«У падвале мяне сустрэлі, як муху на г****»: жыхарка Бабруйска абурылася працай ЖЭУ ў падвале яе дома

Жыхарка Бабруйска Ірына абурылася паводзінамі ЖЭУ №5 пасля забруджвання падвала. На яе погляд, камунальнікі «неадэкватна…

26.02.2026

На вокзале «Брест-Центральный» появился робот-уборщик с искусственным интеллектом. Узнали, сколько он стоит

Начальник вокзала заявил, что его работники первые на Беларуской железной дороге, кто применяет такие технологии.…

26.02.2026

В деревне Ганцевичского района продают школу за цену чашки кофе

В Ганцевичском районе продается здание бывшей школы в деревне Будча Чудинского сельсовета. Цена — всего…

26.02.2026