Categories: Новости

Палітзняволеных беларусаў дэпартавалі з роднай краіны, пакінуўшы без пашпартоў

Пасля перамоваў Беларусі і ЗША было вызвалена 52 палітзняволеных, сярод якіх 38 – беларусы. Сёння стала вядома, што некаторых з іх пакінулі без пашпартоў.

Share

З боку праваабарончых арганізацый усё часцей гучыць слова «дэпартацыя». Менавіта так ахарактарызавалі працэс вызвалення палітзняволеных, які прывёў да прымусовага вывазу беларусаў з роднай краіны. Як тлумачыць праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка:

«Канстытуцыя Беларусі гарантуе права кожнага грамадзяніна знаходзіцца ў сваёй краіне. Міжнароднае права, у тым ліку Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, таксама забараняе прымусовую дэпартацыю з уласнай краіны».

Як стала вядома на 12 верасня, некаторых палітзняволеных пакінулі без дакументаў ідэнтыфікацыі асобы – пашпартоў. Аб гэтым у сваім Telegram-канале паведаміла Святлана Ціханоўская. Пасля размоваў з былымі вязнямі стала вядома, што пашпарт беларускага анархіста Міколы Дзядзка супрацоўнікі КДБ наогул парвалі.

Для беларусаў у вымушанай эміграцыі пашпарт з’яўляецца жыццёва важным дакументам. Без яго амаль немагчыма адкрыць банкаўскі рахунак ці ўладкавацца на працу. Дзеянні сілавых структур можна ахарактарызаваць як адмысловую помсту актыўным беларусам, якія не згодныя з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі.

Пазбаўленне пашпартоў робіць немагчымым вяртанне ў Беларусь для тых, хто застаўся за мяжой. Гэта фактычна прымусовае выгнанне грамадзян з роднай краіны і пазбаўленне іх радзімы рэжымам.

Каментар Леаніда Марозава, дарадцы Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях, па гэтай праблеме:

«Я разглядаю дадзеную практыку як патэнцыйнае парушэнне, якое падпадае пад азначэнне прымусовага перамяшчэння насельніцтва, прадугледжанае Рымскім статутам. Гэта павінна атрымаць міжнародную прававую ацэнку».

Чытайце таксама: Cтала вядома пра вызваленне жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці

Recent Posts

Школьнікі не могуць расплочвацца з віртуальнай карты ў буфетах. Што ім прапанавалі?

Большасць школьнікаў абмежавалі ў сучасных спосабах аплаты, пакуль бацькі не могуць адсачыць, што набываюць іх…

12.09.2025

Мяжа зачынена: беларусы ў паніцы, польскія прадпрымальнікі ў разгубленасці

Рашэнне польскага ўрада пра закрыццё мяжы з Беларуссю ўдарыла па жыхарах памежжа, бізнэсе і тысячах…

12.09.2025

«Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах

Забарона тэлефонаў у школах стала нагодай для новай спрэчкі: у TikTok шырока абмяркоўваюць відэа з…

12.09.2025

Сілавікі пішуць з нумароў затрыманых: новыя метады міліцыі

Беларуска за мяжой выявіла падман: з нумару яе сябра, які пад вартай, ёй пісалі спецслужбы,…

12.09.2025

Статкевич, Лосик, Дашкевич. Опубликован полный список 52 освобожденных политзаключенных

В Беларуси освободили 52 политзаключенных. Их вывезли из Беларуси в Литву. Николай Статкевич отказывается покидать…

11.09.2025

Cтала вядома пра вызваленне жыхароў Брэста і Брэсцкай вобласці

Перамовы паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні. У спіс вызваленых трапілі…

11.09.2025