исправительная колония с колючей проволокой

У Горацкай калоніі палітзняволеныя не могуць патэлефанаваць родным

19.11.2025 14:00 Папраўчая калонія №9 у Горках. Фота: DW. Источник фото

У папраўчай калоніі №9, дзе ўтрымліваюць Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, тэлефонныя званкі існуюць толькі на паперы.
Читайте BGmedia в:

У Горацкай ПК-9, дзе цяпер адбывае пакаранне Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, графік званкоў існуе толькі фармальна.

Чытайце таксама: У шклоўскай калоніі палітвязняў караюць за беларускую мову

Як стала вядома праваабронцам і журналістам з MAYDAY TEAM, у горацкай папраўчай калоніі №9 графік тэлефонных званкоў не выконваецца яшчэ са жніўня гэтага года. Згодна з заканадаўствам, такія графікі мусяць ствараць і вывешваць напачатку кожнага месяца. Аднак начальнікі атрадаў самавольна водзяць асуджаных на званкі.

Праваабронцам таксама вядомыя выпадкі, калі палітвязням у адзін дзень далі магчымасць скарыстацца як тэлефоннай сувяззю, так і відэасувяззю, а пасля гэтага пазбавілі любой камунікацыі з роднымі людзьмі на два месяцы. Як заўважаюць MAYDAY TEAM, гэтая праблема мае сістэмны характар. Адміністрацыя калоніі, у сваю чаргу, тлумачыць гэта «пэўнымі прычынамі». Але не раскрывае, якімі менавіта.

Папраўчая калонія №9 у Горках вядомая надзвычайна жорсткімі ўмовамі для ўтрымання, паколькі прызначаная для рэцыдывістаў.

Чытайце таксама: «З пустымі рукамі»: у жаночай калоніі ў Гомелі жанчынам забаранілі браць нават пракладкі

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: