Categories: Новости

Беларуска параўнала кошт у «Грошыку» і «Еўраопце»: вынік моцна яе здзівіў

Жанчына выклала відэа, у якім паказала, чым адрозніваецца кошт на тыя ж пазіцыі ў двух крамах. Розніца апынулася адчувальнай для многіх.

Share

Беларуска Ксенія пад нікам @ksu_smm3 апублікавала відэа, на якім параўнала кошт у двух вядомых беларускіх крамах — «Грошыку» і «Еўраопце». Вынікі моцна здзівілі жанчыну. Многія беларусы ў каментарах падкрэслілі, што розніца ў коштах каласальная.

Чытайце таксама:  «Курица по 4,85 и булка за копейки». Беларуска нашла буклет «Санты» за 2017-й

У роліку Ксенія адзначае, што раней ніколі не звяртала ўвагу на розніцу ў кошце: «Я заўсёды лічыла, што кошт у двух крамах плюс-мінус аднолькавы, таму што гэта ўсё ТАА Еўраторг. А самыя танныя прадукты ў краме Хіт». Жанчыне трэба было набыць прадукты ў двух крамах, і ў выніку яна іх параўнала.

@ksu_smm3Что по ценам в Беларуси?♬ оригинальный звук — Ксения SMM

Вынікі параўнання

За тую ж колькасць аналагічных прадуктах жанчына аддала ў «Грошыку» 59 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 68 бел. руб., але без уліку некаторых пазіцый, якія Ксенія не змагла адшукаць у другой краме.

Самая вялікая розніца апынулася ў каўбасе-сервелату з цяляціны: за адзін кілаграм калбасы ў «Грошыку» выйшла 17.89 бел. руб., а ў «Еўраопце» — 24.33, то бок амаль на 7 руб. больш.

Параўнанне коштаў на каўбасу ў «Грошыку» і «Еўраопце»

Сума за жавальныя цукеркі-пласцінкі «Тофиго» ў «Грошыку» склала 15.99 рублёў за кілаграм, у той час, як у «Еўаропце» яна налічвае 19.99.

Кошты на цукеркі «Тофиго» ў двух крамах

Звяртае ўвагу Ксенія і на розніцу ў кошце за аліўкі «Iberica»: яна аддала за іх 4.39 у першай краме, і 5.49 у другой. Пытанне выклікала і розніца ў макаронах «Щебекинских»: яны каштавалі 2.89 у «Грошыку» і 3.49 у «Еўраопце».

Кошты на аліўкі «Iberica» у двух крамах

Што беларусы думаюць пра сітуацыю

У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі ў TikTok пацвердзілі, што заўважаюць такую ж розніцу ў коштах двух крамаў. Многія адзначаюць, што «Еўраопт» за апошні час стаў вельмі дарагім для іх, таму яны шукаюць яму аналагі з аптовымі коштамі.

  • «Я таксама ўжо даўно ў Еўраопце даўно не закупляюся… Грошык і Маяк мае фаварыты. Калі захацелася па багатаму, то “Карона ці Грын!».
  • «»Еўраопт» стаў самай дарагой крамай».
  • «Грошык самы топ, усюды будзе даражэй».
  • «Зайшла ў Еўраопт” і ўразілася. Тавары ў краме бакалея побач з домам танней нашмат. А лічыцца таннай крамай. Вядома выбару больш, чым у найбліжэйшай, але? Падобна нам задурылі галаву, што там нізкія кошты, прыручылі людзей хадзіць туды. А потым кошты задралі».

Чытайце таксама: «З маёй пенсіяй зусім не да рыбы»: Беларусаў шакавалі кошты на фарэль у «Санце»

Recent Posts

«Накипело, но сколько можно это терпеть?» Брестчанка показала состояние Горбатого моста, на ремонт которого денег нет

Жители Бреста жалуются на ржавые перила, узкий проход и опасную лестницу. Обещания реконструкции звучат от…

27.06.2026

«Слушайте, это уже не смешно». В Барановичах продлили отключение горячей воды — люди возмущены

Горячую воду в Северном микрорайоне обещают вернуть только 2 июля. Жители Барановичей говорят, что ее…

26.06.2026

«Танк расстраляў нас як курапатак». Да гадавіны бою пад Лісічанскам, дзе загінуў Іван «Брэст» Марчук

26 чэрвеня 2022 года ў баях ва ўкраінскім Лісічанску загінуў ураджэнец Брэста і дабраахвотнік Збройных…

26.06.2026

В Беловежской пуще начали слабеть вековые дубы. Ученые объяснили, что происходит с древними лесами

Исследователи выяснили, что старые дубравы страдают сразу от нескольких факторов — от засух и старения…

26.06.2026

«Да, они еще советского формата». В Гомельском районе чиновники объяснили, как людям получить новые детские площадки

Фактически ответ на просьбу установить новую площадку свелся к тому, что жителям предложили самим заняться…

26.06.2026

«Для нашего города это, можно сказать, привычная ситуация». В центре Витебска поливочная машина провалилась в колодец

Коммунальщики объяснили, что канализационный колодец водоканала провалился, не выдержав груз наполненной водой цистерны для полива.…

26.06.2026