Пасол Швецыі наведае з афіцыйным візітам Брэст і Брэсцкую вобласць

06.02.2017 15:58

Спадар Марцін Оберг будзе знаходзіцца на Брэстчыне 6-8 лютага.
Читайте BGmedia в:

6 лютага пасол Швецыі наведае Пінск. Там ён сустрэнецца з кіраўніцтвам Пінскага гарвыканкама, а таксама пазнаёміцца з Палескім дзяржаўным універсітэтам.

7 лютага а 9.00 гадзіне у памяшканні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Марцін Оберг адкрые семінар SimbioCity, прысвечаны пытанням разумных гарадоў і зялёнай эканомікі. Семінар з удзелам шведскіх экспертаў, які ініцыяваны і арганізаваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь, будзе праходзіць у Брэсце два дні. 8 лютага чакаецца сустрэча ўдзельнікаў семінара з прадстаўнікамі шведскіх кампаній, працуючых у галіне зялёнай эканомікі.

Таксама 7 лютага запланавана сустрэча пасла Швецыі з кіраўніцтвам Брэсцкай вобласці ў памяшканні абласнога выканаўчага камітэта, візіт у Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, дзе адбудзецца прэзентацыя шведскіх адукацыйных праграм, падрыхтаваная прадстаўніком Цэнтра шведскіх даследаванняў (г. Мінск).

У 17.00 у фае кінатэатра «Беларусь» Марцін Оберг адкрые выставу шведска-беларускай карыкатуры «Сам-насам з кліматам».

У 17.30 у малой зале кінатэатра будзе дэманстравацца шведскі фільм «100-гадовы стары, які вылез праз акно і знік». Уваход вольны.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.