Categories: Новости

«У катлеце нібыта скралі ўсё мяса»: беларуская паварыха раскрытыкавала харчаванне ў мінскай бальніцы

Беларуска, якая працуе паварыхай, паказала ў TikTok, чым кормяць у мінскай бальніцы. Большасць страваў яна раскрытыкавала, а некаторыя ацаніла ў нуль балаў.

Share

«Хлеб быў самым смачным»: беларуска паказала бальнічнае меню

Карыстальніца TikTok пад нікам @alisiyawhite апублікавала пост пра тое, чым кармілі пацыентаў у адной з мінскіх бальніц. Па словах дзяўчыны, у медустанове яна правяла некалькі дзён і вырашыла ацаніць бальнічнае харчаванне як прафесійная паварыха.

Чытайце таксама: Беларуска паказала, чым кормяць у бальніцы Брэста. Гэта выклікала спрэчкі ў людзей

Беларуска распавяла, што працуе ў сферы грамадскага харчавання ўжо больш за дзесяць гадоў — «пачынаючы са сталоўкаў і заканчваючы рэстаранамі». Таму, як яна сцвярджае, добра разумее, як павінны выглядаць нават простыя дыетычныя стравы.

У бальніцы пацыентам прызначылі дыетычны стол №5 — гэта харчаванне, якое выкарыстоўваюць пры захворваннях стрававальнай сістэмы. Стравы там звычайна посныя, без вострых спецый і тлустай ежы.

Аднак нават з улікам дыеты многія порцыі дзяўчыну расчаравалі. У нейкі момант, як яна прызналася, што ў некаторых з іх «хлеб быў самым смачным з таго, што там было».

«У катлеце нібыта скралі ўсё мяса»

Найгоршую ацэнку атрымаў абед з супам, пюрэ і катлетай — яго беларуска ацаніла на 0 з 10.

«У катлеце нібыта скралі ўсё мяса», — пажартавала яна ў сваёй публікацыі.

Бальнічны абед, які дзяўчына ацаніла ў 0 балаў. Скрыншот з фота ў TikTok

Па словах дзяўчыны, у ежы практычна не адчувалася солі, а суп выглядаў «быццам проста вада». Пры гэтым іншыя стравы, наадварот, аказаліся перасоленымі. Асабліва яна вылучыла аўсяную і прасяную кашы, што давалі на сняданкі.

Сняданак у адной з мінскіх бальніц

«Ну як мінімум нармальна пасаліць ежу можа любы чалавек з вуліцы. А не аддаваць усе кашы перасоленыя, а супы без солі ўвогуле», — напісала яна пазней у каментарыях.

Чытайце таксама: «Не разумею, чаму ён у першай катэгорыі: Беларуска паскардзілася на ежу ў санаторыі «Энергетык»

У каментарах беларусцы адказалі: «Гэта вам не рэстаран»

Пасля публікацыі частка карыстальнікаў пачала крытыкаваць ужо саму аўтарку ролікаў. Некаторыя палічылі, што яна мае завышаныя патрабаванні да бальнічнай ежы. Вось, што людзі напісалі ў каментарах:

  • «А што, мусіць быць як у рэстаране?».
  • «Калі вы хочаце есці, то вы здаровая, і вам трэба дадому».

Але беларуска не пагадзілася з такімі меркаваннмі і пазней больш падрабязна растлумачыла сваю пазіцыю ў каментарах пад публікацыяй.

Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.

Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут

«Прадукты дазваляюць гатаваць нармальна»

Па словах жанчыны, праблема не ў тым, што ў бальніцах выкарыстоўваюць простыя або танныя прадукты.

«Прадукты і тэхніка, якія выдзяляюцца на вытворчасць, дазваляюць гатаваць смачна і якасна па рэцэптурах», — адзначыла яна.

На яе думку, праблема часта ў іншым — «у чалавечым непаважлівым стаўленні да спажыўца і жаданні асабістай выгоды».

Сняданак, які атрымаў найвышэйшы бал у дзяўчыны. Фота з TikTok

У якасці прыкладу яна прывяла кашы і супы: «Чым мацней кашу разварыш — тым яе больш. Адпаведна, з’яўляюцца лішкі, якія асядаюць “дзе трэба”. З супамі тое ж самае — больш вады і менш гародніны».

Асобна яна звярнула ўвагу на масла, якое цяпер у многіх установах пачалі выдаваць у маленькіх парцыённых упакоўках.

«Гэта якраз трэба для барацьбы з тым, каб прадукты не “асядалі ў патрэбным месцы”», — лічыць яна.

«Вы нават не ўяўляеце, як аб’ядаюць дзяцей»

У сваім допісе беларуска закранула і тэму школьнага ды дзіцячага харчавання.

«Вы проста нават не можаце сабе ўявіць, як аб’ядаюць вашых дзяцей у садках і школах», — напісала яна.

Паводле яе слоў, у TikTok ужо не раз з’яўляліся гісторыі пра кухараў, у якіх дома знаходзілі вялікія запасы прадуктаў, вынесеных з дзяржаўных устаноў.

Нагадаем, што на крадзяжы прадуктаў ужо неаднойчы звярталі ўвагу ў Дзяржкантролі і пракуратуры, пра што паведамляла BGmedia. Гэтая праблема здараецца рэгулярна як у школах, так і ў бальніцах.

Чытайце таксама: «Мы люди, а не лошади»: беларуска показала, чем кормят в одной из минских больниц

Recent Posts

«Там такие оргии, даже оленей не слышно». Житель Беловежской пущи пожаловался на вечерний шум в агроусадьбе

Мнения беларусов в комментариях под видео в TikTok разделились. Некоторые поддерживают мужчину, а другие просят…

08.10.2026

«Навошта такое рабіць?»: Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра горад пасля апакаліпсісу

Слуцкае медыя паказала АІ-ролік пра Слуцк пасля вайны і эпідэміі. Не ўсе случчане зразумелі такую…

08.10.2026

«Горад расцвітае мёртвымі кветкамі»: жыхары Калінкавічаў не ацанілі добраўпарадкаванне да «Дажынак»

Раённая газета паказала новыя клумбы і інсталяцыі ў Калінкавічах. Самі гараджане ў каментарах абурыліся знікненнем…

08.10.2026

Гомельскія мастакі скардзяцца на дэфіцыт матэрыялаў: у горадзе амаль не засталося профільных крам

У Гомелі мастакі і людзі, якія займаюцца творчасцю, скардзяцца, што ў горадзе становіцца ўсё менш…

08.10.2026

Быхаўская раёнка хваліць «інтэнсіўнае» абнаўленне дарог, пакуль жыхары гадамі выбіваюць асфальт праз дзяржкантроль

Быхаўская раёнка за два дні выпусціла тры матэрыялы пра рамонт дарог. Частка работ пры гэтым…

08.10.2026

«Зеленый горит 25 секунд». В Кобрине на съезде с моста гаишники умудрились организовать постоянные пробки

Кобринчане жалуются на пробки при съезде со «старого» моста и считают, что светофор стал работать…

08.10.2026