У Рэчыцы могуць закрыць адзіны прыватны прытулак для бяздомных жывёл. Да 6 жніўня адтуль патрабуюць вывезці 74 сабак.
Сабака ў клетцы. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: euroradio.fm
У Рэчыцы пад пагрозай закрыцця апынулася прыватная сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Дом з хвастом», якая ўжо некалькі гадоў займаецца дапамогай бяздомным жывёлам.
Чытайце таксама: У Быхаве і Чавусах дзяржаўныя газеты абвінавацілі ў праблеме бяздомных сабак тых, хто іх падкормлівае
Кіраўніцтва прытулку паведаміла, што Рэчыцкі райжылкамгас адмовіўся працягваць дамову арэнды памяшкання, дзе знаходзіцца пункт утрымання жывёл, звяртае ўвагу незалежнае медыя «Флагшток».
Пра сітуацыю супрацоўнікі прытулку распавялі ў відэазвароце, апублікаваным 23 ліпеня. Як паведамілі ў прытулку, яны павінны вызваліць тэрыторыю ўжо да 6 жніўня. За гэты час неабходна знайсці новыя месцы для 74 сабак, а таксама разабраць вальеры і агароджы.
Кіраўніца ўстановы распавяла, што сустрэлася з прадстаўнікамі мясцовай улады. Паводле яе слоў, там ёй паведамілі, што рашэнне канчатковае і арэнду працягваць не будуць. «Па сутнасці, мы павінны здаць жывёл у адлоў», — сказала яна.
Улады, паводле слоў кіраўніцы прытулку, паабяцалі, што сабак размесцяць у вальерах Рэчыцкага райжылкамгаса. Аднак яна адзначае, што ніхто не гарантуе, што жывёлы застануцца там на пастаяннай аснове.
Праз гэта супрацоўнікі і валанцёры звярнуліся да ўсіх неабыякавых людзей з просьбай дапамагчы — па магчымасці забраць сабак у новыя сем’і.
Кіраўніца таксама падкрэсліла, што падчас праверак сур’ёзных парушэнняў у працы прытулку выяўлена не было.
За тры гады сюды прыходзілі школьнікі, супрацоўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, а корм і ўтрыманне жывёл забяспечваліся выключна за кошт ахвяраванняў.
Сітуацыя выклікала шырокі рэзананс у сацыяльных сетках. Мясцовая блогерка адзначыла, што гісторыя ўзрушыла многіх жыхароў Рэчыцы, аднак дадала, што хацелася б пачуць і пазіцыю другога боку.
На момант публікацыі афіцыйных каментароў ад мясцовых уладаў або райжылкамгаса не было.
Раённая газета «Дняпровец» тым часам апублікавала толькі матэрыял пра наведванне валанцёрамі раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі дзяржаўнага пункта часовага ўтрымання бяздомных сабак Рэчыцкага райжылкамгаса. У публікацыі адзначаецца, што гэты пункт супрацоўнічае з валанцёрамі БРСМ і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.
Навіна выклікала хвалю эмацыйных каментароў. Многія карыстальнікі лічаць, што замест закрыцця прытулку ўлады павінны дапамагчы яму працягнуць працу, заўважае BGmedia.
Чытайце таксама: Зоаабаронцы паказалі забітага сабаку ў Мазыры і звярнуліся да Лукашэнкі. Справа выклікала новы рэзананс
Пакет с белым порошком обнаружили среди личных вещей молодого человека во время пограничного досмотра. Мужчину…
41-летний брестчанин пришел с подругой в гости к знакомому, но вечерние посиделки закончились разбитым окном…
Покупатели жалуются на испорченные яйца от Дзержинской птицефабрики. При этом сроки годности, судя по фотографиям,…
Горожане просят построить аквапарк, нормальный концертный зал, восстановить Суворовский мост и создать безбарьерную среду на…
Гомельчане массово жалуются на качество водопроводной воды. В соцсетях публикуют фото и видео грязной взвеси,…
Беларуска показала ямы на выезде из автобазы. Коммунальщики и руководство автомагазина не сразу разобрались, кто…