Прислать новость

Переписка продолжается. Политзаключенный Павел Северинец отправил еще одно письмо главе БПЦ митрополиту Вениамину

02.05.2021 17:35 Павел Северинец. Источник фото

«Вось жа, у святле Божай праўды не магу прыняць некаторыя выказаныя Вамі думкі», - написал политзаключенный митрополиту во втором письме-обращении.

Политзаключенный Павел Северинец написал второе письмо главе Белорусской православной церкви митрополиту Вениамину. Об этом рассказала в своем Facebook его супруга Ольга Северинец.

Напомним, что в ответ на первое обращение Северинца, который просил заступиться за бело-красно-белый флаг как за христианский символ, священнослужитель ответил, что для того, чтобы БЧБ-флаг не признали экстремистским, достаточно не использовать его в политических целях.

Приводим текст второго письма с сохранением орфографии и пунктуации.

«Мір Вам, Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Найперш, дзякуй Вам за тое, што Вы знайшлі час і магчымасць адказаць на мой ліст. Многія казалі: “адказу ня будзе”. Ваш допіс сведчыць пра тое, што і Вы разважаеце над лёсам Беларусі. Тым больш цяпер, у час Вялікага посту, калі нам належыць выпрабоўваць свае сэрцы, адкрыць іх ачышчальнаму дзеянню Святога Духа, выпростваць свае шляхі і імкнуцца да праўды ды Святасці Божай.

Вось жа, у святле Божай праўды не магу прыняць некаторыя выказаныя Вамі думкі.

Вы пішаце : “Сапраўды, праваслаўныя архіерэі маюць на сваёй мантыі бел-чырвона-белыя палоскі — «струмяні», якія служаць напамінам пра Прачыстую кроў Спасіцеля на белай Плашчаніцы. Але дадзенае спалучэнне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай”.

Такім чынам, Вы ўсё-такі прызнаеце, што спалучэнне белага, чырвонага і белага – гэта сімвал Прачыстай Крыві Збаўцы Ісуса на белай Плашчаніцы. Добра. Навукоўцы (напрыклад, гісторыкі, супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларусі Андрэй Унучак і Юрый Бачышча) пацвярджаюць, што менавіта гэты сімвал за 1000 гадоў гісторыі Беларусі стаў нашым нацыянальным сцягам (а ў 1918-ым і 1991-1995-ым быў прызнаны дзяржаўным) – і што ён выяўляе менавіта Ўваскрасенне Хрыста. 103 гады таму Свяцейшы Патрыярх Ціхан падтрымаў і блаславіў Беларускую Народную Рэспубліку пад бел-чырвона-белым сцягам, а ў 1995 годзе светлай памяці Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт вызнаў дзяржаўны сцяг сімвалам Крыві Хрыста на белай Плашчаніцы.

Дык у чым жа рэч, Ваша Высокапраасвяшчэнства? У тым, што хтосьці выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сцяг у палітычных мэтах?

А калі сёння хтосьці выкарыстоўвае ў палітычных мэтах, скажам, мантыю архіерэя? Мы што і яе забаронім? Ці наогул забаронім Самога Хрыста, як спрабавалі зрабіць камуністы ў Савецкім Саюзе?

Пасля таго, як абураны беззаконнем і злачынствамі беларускі народ, узяў сцяг Хрыста як сімвал праўды, свабоды, справядлівасці – узняў як крык да неба, як надзею, як малітву, урэшце! – забаронім?.. Ды камяні ж загалосяць, Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Вы пішаце пра палітыку. Наш Госпад і Збаўца Ісус Хрыстос быў укрыжаваны ў выніку сфабрыкаванага палітычнага абвінавачвання (маўляў, называў Сябе Царом Юдэйскім – а значыць, праціўнік кесара – Евангелле паводле Іаана, 19:12,15).

За апошнія сто гадоў у Беларусі камуністы засудзілі ды растралялі сотні праваслаўных святроў, у тым ліку архіерэяў. За што? За “палітычную дзейнасць” – “антысавецкую агітацыю” і “контррэвалюцыю”. Не за “рэлігію” – за “палітыку”. Дзясяткі з іх ужо кананізаваныя Беларускай Праваслаўнай Царквой, як Вы ведаеце. Іх знішчалі, каб яны не займаліся “палітыкай” – не выкрывалі зло следам за Хрыстом.

А хто сёння творыць беззаконне ў Беларусі? Ставіць помнікі Сталіну, выкарчоўвае крыжы ў Курапатах і ламае жыцці тысячаў беларусаў? Тыя, хто ўхваляе савецкую эпоху бязбожжа. Няўжо Вы – з імі?

Гаворка тут не толькі пра сімвалы, як Вы разумееце, Ваша Высокапраасвяшчэнства. Гаворка пра вялізную адказнасць Царквы – і Вас асабіста як прадстаяцеля – за тое, што адбываецца ў Беларусі. На небе Госпад не з каго іншага, а з нас, хрысціянаў, спытае за гэтую зямлю.

З кім вы былі тады, спытае Госпад кожнага з нас. З Хрыстом? З яго народам? Ці з тымі, хто тварыў беззаконне? З князем веку гэтага?

Бойцеся Бога – і больш нікога!

Зычу, каб у астатнія дні Вялікага посту, дні пакутаў Збаўчы Вы адкрылі сэрца не страху, але Богу.

Укрыжаваны Збаўца свету ўваскрос – і пакінуў людзям белую Плашчаніцу са следам Сваёй Прачыстай Крыві, як знак перамогі над злом, страхам і смерцю.

Дай Бог, каб Ён уваскрос у Вашым сэрцы – а таксама ў сэрцах тых, хто палюбіў не святло, а цемру.

Хрыстос Уваскрос – і Беларусь уваскрэсне!»

Читайте также: Митрополит Вениамин ответил Павлу Северинцу на просьбу заступиться за БЧБ-флаг как за христианский символ

Напомним, 5 февраля в Министерство культуры, МВД и Генпрокуратуру направили петицию в защиту бело-красно-белого флага, которую за неделю подписали более 100 тысяч человек. Документ появился после информации о том, что Генпрокуратура приняла к рассмотрению коллективное обращение о признании БЧБ-флага экстремистским, которое подписали более сотни граждан.

А до этого, во время визита на «Гомсельмаш» 20 ноября минувшего года, Александр Лукашенко назвал такой флаг фашистским. Он заявил, что в ближайшее время парламент рассмотрит законопроект о недопустимости героизации нацизма.

«И потом, портретов Лукашенко под БЧБ-флагами не было, а Гитлера — были. И мы показываем это. И кто бы мог подумать, что театр Янки Купалы, который был в годы войны увешан БЧБ-флагами, будет под этими флагами в этом году. Вы что, хотите сказать, что я должен был это терпеть в центре Минска. Мы уберем эту фашистскую символику из нашего общества, сделаем это красиво. И прежде всего разъясняя, что этого нельзя делать. Наша страна больше всех потерпела от войны», — подчеркнул Лукашенко.

Решение о запрете БЧБ-флага на сегодняшний день еще не принято.

Читайте также: Ровно 29 лет назад бело-красно-белый флаг стал государственным символом Беларуси. Рассказываем его историю

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.