Categories: Новости

Прадукцыю ад «Дзяржынкі» пераважваюць? Беларусы працягваюць скардзіцца на мяса ад вядомай фірмы

Беларусы зноў выказваюць незадаволенасць прадукцыяй «Дзяржынкі»: пакупніца выявіла істотную розніцу паміж указанай і фактычнай вагой мяса.

Share

Беларуска Галіна набыла грудку кураня-бройлера ад фірмы «Дзяржынка» і засталася незадаволеная: на меркаванне жанчыны, уся праблема ў вазе, заяўленай на ўпакоўцы прадукта. Як выявілася жанчынай, указаная вага значна адрозніваецца ад сапраўднай. Сваімі назіраннямі пакупніца падзялілася ва ўласным TikTok-акаўнце.

Чытайце таксама: В Бобруйске покупательница пожаловалась на замороженные яйца из «Евроопта» — магазин ей ответил

У сваім відэа Галіна прадэманстравала розніцу: на ўпакоўцы мяса было пазначана 1,6 кг у той час, як на кантрольных вагах — 900 гр., што на 0,7 кг менш, чым мусіць быць.

@galina.lipen5♬ оригинальный звук — Galina Lipen

Акрамя публікацыі роліка, жанчына наведала краму, дзе набывала мяса, каб разабрацца ў сітуацыі. У наступным роліку ў TikTok яна расказала, што звярнулася ў ААА «Заводскі райхарчгандаль» у Мінску: «Будзем разбірацца, а то там нікуды не глядзяць наогул».

Пра вынік разбіральніцтва аўтарка ролікаў пакуль не паведаміла.

@galina.lipen5♬ оригинальный звук — Galina Lipen

Не першы падобны выпадак

Раней BGmedia паведамляла пра выпадкі, калі беларускія пакупнікі выказвалі незадаволенасць прадукцыяй «Дзяржынкі», якая належыць буйному агракамбінату Дзяржынскі.

Галоўная прычына скаргаў пакупнікоў — неадпаведнасць заяўленай і сапраўднай цане прадукту. У адным з выпадкаў беларуска заўважыла розніцу ў амаль 300 гр., калі набывала кураня-бройлера: на вагах было 760 грамаў замест 900. Жанчына спрабавала разабрацца ў праблеме ў самой краме, дзе яна і ўзважвала мяса кураня. Аднак там ёй адказалі, што мяса могуць узважыць і прадаць толькі па завадскім кодзе, нават калі ён не адпавядае рэальнай вазе.

Мяса кураня-бройлера маркі «Дзяржынка». Скрыншот з відэа ў TikTok

Пад крытыку патрапілі і курыныя бёдры: іншая жанчына звярнула ўвагу на вялікую колькасць скуры ў бёдрах замест мяса, што ёй моцна не спадабалася.

Скура з курыных бёдраў да і пасля ўзважвання. Скрыншот з відэа ў TikTok

Ва ўсіх выпадках фірма ніяк не каментавала сітуацыю. І, як вынікае з апошніх водгукаў спажыўцоў, розніца паміж сапраўднай і пазначанай вагой ужо можа дасягаць больш за паўкілаграмы.

Чытайце таксама: Курыца ад «Дзяржынкі» зноў патрапіла пад шквал крытыкі. Гэтым разам праз вялікую колькасць скуры

Recent Posts

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026

У Варшаве памёр берасцеец Ян Памедор Рэуцкі — стваральнік суполкі «Беларусы ў Варшаве»

Ён быў адным з аўтараў «Музыкальнай газеты», а пасля пераезду ў Польшчу аб’яднаў у Facebook-суполцы…

20.10.2026

Не только заборы и мины: как болота и леса на границе с Беларусью превращают в оборонительный рубеж

Польша и Литва ищут новые способы укрепить границы с Беларусью. В ход могут пойти не…

20.10.2026