Праўладны тэлеграм-канал «Народный Антифейк» выпусціў абвяржэнне паломаў у беларускіх школах. BGmedia паглядзела, што з ім не так.
паламаныя дзверы ў школе
Праўладны тэлеграм-канал «Народный Антифейк» заявіў пра тое, што відэа з паламанымі партамі ў беларускіх школах — фэйк. Але ў сваім жа пасце прызнаўся, што ў Беларусі сапраўды ламалі дзверы.
Чытайце таксама: «Хутка ўсё паламаем!»: школьнікі выказаліся пра забарону тэлефонаў
Беларусы сталі масава дзяліцца відэа і фатаздымкамі паламаных партаў, дзвераў і прыбіральняў, якія з’явіліся пасля забароны тэлефонаў у школах. Як паказаў Telegram-канал «Народный Антифейк», некаторыя кадры былі зробленыя ў Расеі, пра што сведчаць расейскі сцяг і герб на калідорах школы.
@365bel «Зато без телефонов». Запрет на телефоны в школах Беларуси обернулся волной вандализма. Ученики, сумевшие пронести на территорию учебных заведений запасной телефон, опубликовали фотографии ожидаемых последствий запрета смартфонов. По словам школьников, разбитые унитазы — только часть урона. Это потопы в туалетах, битые стекла, поджоги, вывернутые и сожженные урны, поврежденные стены из гипсокартона, сломанные двери и мебель. По словам подростков из разных регионов, причиной подобных действий во многих случаях стала не просто скука и желание навредить, а недовольство запретом на использование мобильных телефонов в школах. #школа #беларусь #школаглазамишкольника #школы ♬ original sound — 365bel
Агулам інфармацыю пра рэакцыю дзяцей на забарону ў тэлеграм-канале назвалі фэйкам і правакацыяй з-за мяжы. Таксама заявілі, што ніякай бурнай ракцыі ў школьнікаў не было, але карыстальнікам медыя нібыта спрабуюць панавязаць іншае меркаванне.
Пры гэтым аўтары публікацыі самі жа прызналіся ў тым, што дзверы ў сярэдняй школе №2 у Бараўлянах зляцелі з ніжняй завесы ў другі навучальны дзень, аднак працаўнікі на працягу 20 хвілін усё паправілі.
У самой школе з 2019 года дзейнічае забарона на тэлефоны па ўнутраным загадзе, але ў гэтым годзе змянілася сістэма іх захоўвання. Пры гэтым чамусьці фатаздымак бараўлянскай школы ў праўладным канале таксама пазначаны як «фэйк» разам з іншымі здымкамі, зробленымі ў Расеі.
Аўтары паста пра «фэйкі» адмовілі тое, што ў дзяцей ёсць магчымасць фатаграфаваць у школе, бо ў іх забралі тэлефоны. Але ў публікацыі не ўлічылі таго, што школьнікі маглі ўзяць з сабой дадатковыя тэлефоны, каб абысці забарону.
Таксама цікава, што ў публікацыі тэлеграм-канала спецыяльна адабралі кадры з расейскіх школаў, але фатаздымкі і відэа, дасланыя з беларускіх школаў, нібыта спецыяльна абмінулі, каб паказаць, што ўсе навіны пра абурэнне дзяцей — гэта фэйк, а самі школьнікі ўсім задаволеныя.
Чытайце таксама: Месца працы стала турмой: настаўнік пра забарону тэлефонаў
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…