Прэзідэнт супраць таго, каб фарсілі беларускай мовай

23.02.2017 20:00 Фото носит иллюстративный характер. Источник фото

Ад рускай мовы адмаўляцца ні ў якім разе нельга, заявіў 3 лютага падчас «Вялікай размовы з прэзідэнтам» Аляксандр Лукашэнка.
Читайте BGmedia в:

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і намеснік кіраўніка Таварыства беларускай мовы Алена Анісім запытала прэзідэнта пра стаўленне да дзяржаўных моў і прапанавала стварыць Нацыянальны ўніверсітэт з беларускай мовай навучання.

Беларускі лідар назваў сваёй заслугай тое, што ён пагасіў напал у грамадстве з-за моўнага пытання.

«Пока я президент, я не допущу, чтобы мы костыляли кого-то по языковой проблеме и делили людей по признаку, знают ли они белорусский язык. Плохо это или хорошо — время покажет, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Только я против того, чтобы щеголяли белорусским языком. Не нужно это. Пройдет время, мы научимся говорить на белорусском языке и очень хорошо. Но я вас заклинаю и прошу: не отказывайтесь от русского языка, от своего родного».

Ідэю стварэння Нацыянальнага ўніверсітэту прэзідэнт падтрымаў, аднак заклікаў ставіцца да ідэі асцярожна і зыходзіць з жадання беларусаў: ці патрэбны ім такі ўніверсітэт, ці будзе туды конкурс. Ён прапанаваў прадумаць гэтае пытанне.

Беларускі лідар таксама дадаў, што ён заклікае не «собачиться» з-за такіх тэм, як мовы, таму што «сколько той жизни».

 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.