Беларуская блогерка расказала, як у краме ёй налічылі большую суму, чым было насамрэч. Але яна не стала трываць і сама разабралася з праблемай.
https://касса.бел
Беларуска Марына падзялілася сваёй гісторыяй у TikTok. «Я ненавіджу калі мяне падманваюць. Асабліва, калі падманваюць на грошы. Я была зручнай больш за 20 год, але цяпер буду тапіць за кожную скрадзеную капейку. Я наведала краму «Три цены», каб закупіцца ўсялякай драбязой. І чамусьці дома ў мяне з’явілася жаданне залезці ў сметніцу, дастаць чэк і праверыць яго» — распавядае аўтарка відэа.
@ssupermaryo #минск #деньги #обман #правда #беларусь ♬ оригинальный звук — Мариночка
Дзяўчына заўважыла, што ёй у чэку прабілі тавары, якія яна не набывала – рулет з начыннем і хлебцы. У выніку блогерка пайшла разбірацца ў саму краму: «У мяне не было жадання ругацца, я проста хацела звярнуць увагу на касяк».
Пры гэтым блогерка сказала, што адчувала віну за тое, што «прыйшла ладзіць мітусню за нейкія чатыры рублі». Па словах Марыны, пасля яе скаргі супрацоўнікі паглядзелі камеру і пачалі незадаволена вылічваць ёй грошы: «Думаеце, хтосьці паведаміў прычыну памылкі, ці выбачыўся? Канешне не! Пасля майго «дзякуй» са мной не развіталіся».
Дзяўчына таксама адзначыла, што крама знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Сеница»: «Я разумею, што дарога да ГЦ каштавала мне даражэй. Але радасна на душы, што я не сцярпела гэты падман».
У адказ на відэа многія карыстальнікі падтрымалі дзяўчыну і параілі заўсёды правяраць чэкі на касе, асабліва ў такіх крамах, як «Три цены» ці «Светофор».
«Калі ў чэку замест 200 г сыру прабілі 2 кг — правяраю чэк не адходзячы ад касы. А Вы малайчына, што не паленаваліся і вярталіся».
Некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што прадавачка магла стаміцца і выпадкова не закрыць мінулы чэк. І праз гэта на новым з’явіліся лішнія пазіцыі. Ці сапраўды такое магчыма?
У сучасных POS-сістэмах з аўтаматычным закрыццём чэкаў кожны чэк фіксуецца асобна, а сістэма кантралюе памылкі і блакуе адкрыццё новага чэку, пакуль папярэдні не закрыты. Памылкі з пераносам старых пазіцый і коштаў у новыя чэкі не з’яўляюцца ўласцівасцю сучасных POS-сістэм, бо яны праектуюцца так, каб прадухіляць такія сітуацыі праз жорсткі кантроль.
У большасці сучасных сістэмаў выпадковае незакрыццё чэку практычна немагчымае, дзякуючы аўтаматычнаму кантролю, таму падобныя памылкі з пераносам старых пазіцый выключаюцца ці з’яўляюцца рэдкасцю.
Чытайце таксама: «Сцены ёсць — і дзякуй»: як маладую лекарку пакідаюць у вёсцы без умоў
Беларуска распавяла, што з-за снежнага завалу яна не магла выехаць нават у краму. Сітуацыя змянілася…
Платная парковка за ТЦ «Дидас Персия» в Бресте снова в центре скандала: снег не убран,…
Беларусы спорят, кто прав в этой ситуации: брестчане, которые собирались перейти дорогу на зеленый, или…
Продаж адразу трох школьных будынкаў у адным раёне стаў чарговым сімвалам вымірання беларускай вёскі і…
Житель Орши почистил снег в переулке и получил вызов в милицию. История из TikTok вызвала…
Вечером Карина вышла выбросить мусор и услышала писк. А потом нашла банку с котенком внутри…