Categories: Новости

«Радая, што не сцярпела». Як дзяўчына не дала сябе падмануць у краме

Беларуская блогерка расказала, як у краме ёй налічылі большую суму, чым было насамрэч. Але яна не стала трываць і сама разабралася з праблемай.

Share

Беларуска Марына падзялілася сваёй гісторыяй у TikTok. «Я ненавіджу калі мяне падманваюць. Асабліва, калі падманваюць на грошы. Я была зручнай больш за 20 год, але цяпер буду тапіць за кожную скрадзеную капейку. Я наведала краму «Три цены», каб закупіцца ўсялякай драбязой. І чамусьці дома ў мяне з’явілася жаданне залезці ў сметніцу, дастаць чэк і праверыць яго» — распавядае аўтарка відэа.

@ssupermaryo #минск #деньги #обман #правда #беларусь ♬ оригинальный звук — Мариночка

Дзяўчына заўважыла, што ёй у чэку прабілі тавары, якія яна не набывала – рулет з начыннем і хлебцы. У выніку блогерка пайшла разбірацца ў саму краму: «У мяне не было жадання ругацца, я проста хацела звярнуць увагу на касяк».

Пры гэтым блогерка сказала, што адчувала віну за тое, што «прыйшла ладзіць мітусню за нейкія чатыры рублі». Па словах Марыны, пасля яе скаргі супрацоўнікі паглядзелі камеру і пачалі незадаволена вылічваць ёй грошы: «Думаеце, хтосьці паведаміў прычыну памылкі, ці выбачыўся? Канешне не! Пасля майго «дзякуй» са мной не развіталіся».

Дзяўчына таксама адзначыла, што крама знаходзіцца ў гандлёвым цэнтры «Сеница»: «Я разумею, што дарога да ГЦ каштавала мне даражэй. Але радасна на душы, што я не сцярпела гэты падман».

Што адказалі людзі?

У адказ на відэа многія карыстальнікі падтрымалі дзяўчыну і параілі заўсёды правяраць чэкі на касе, асабліва ў такіх крамах, як «Три цены» ці «Светофор».

  • «А ўсё чаму? Таму што чэк трэба правяраць АДРАЗУ!».
  • «Я чэкі ў «Три цены» зусім не разумею, там пастаянна нейкія лішнія нацэнкі да коштаў».
  • «У «Три цены» трэба правяраць, а ў «Светлафоры» гэта ўвогуле капец, падманваюць і нават вокам не міргнуць. Я ўжо чатыры разы вярталася на касу, чэк вялікі, прабіваюць па 3–4 аднолькавыя пазіцыі, а людзі нават не глядзяць. Вяртаюць грошы і нават «вибачце» не скажуць. Трэба заўсёды браць чэк і правяраць».

«Калі ў чэку замест 200 г сыру прабілі 2 кг — правяраю чэк не адходзячы ад касы. А Вы малайчына, што не паленаваліся і вярталіся».

У чым можа быць праблема?

Некаторыя карыстальнікі выказалі здагадку, што прадавачка магла стаміцца і выпадкова не закрыць мінулы чэк. І праз гэта на новым з’явіліся лішнія пазіцыі. Ці сапраўды такое магчыма?

У сучасных POS-сістэмах з аўтаматычным закрыццём чэкаў кожны чэк фіксуецца асобна, а сістэма кантралюе памылкі і блакуе адкрыццё новага чэку, пакуль папярэдні не закрыты. Памылкі з пераносам старых пазіцый і коштаў у новыя чэкі не з’яўляюцца ўласцівасцю сучасных POS-сістэм, бо яны праектуюцца так, каб прадухіляць такія сітуацыі праз жорсткі кантроль.

У большасці сучасных сістэмаў выпадковае незакрыццё чэку практычна немагчымае, дзякуючы аўтаматычнаму кантролю, таму падобныя памылкі з пераносам старых пазіцый выключаюцца ці з’яўляюцца рэдкасцю.

Чытайце таксама: «Сцены ёсць — і дзякуй»: як маладую лекарку пакідаюць у вёсцы без умоў

Recent Posts

Беларусь вырабляе мільёны тон малака, але закупляе расійскае. Што яшчэ імпартуе краіна з Расеі?

Беларусь закупіла расійскага фасаванага малака і вяршкоў больш чым на 2,5 млн долараў. Раней краіна…

20.10.2026

«Очень жаль»: в Новополоцке не удалось спасти мозаику на здании бывшей школы №5

Энтузиасты пытались сохранить хотя бы часть мозаики на здании бывшей школы №5 в Новополоцке, но…

20.10.2026

«Да Магілёва 20 хвілін, а да Дрыбіна — больш за гадзіну». Жыхары вёсак выступілі супраць змены межаў раёнаў

Пенсіянеры з Магілёўскага раёна звярнуліся да Лукашэнкі. Яны не хочуць, каб іх вёскі далучалі да…

20.10.2026

«Как так убиться могла стиральная машина за полгода?» Пинчане показали фото ржавой техники и требуют компенсаций

Жители продолжают страдать от грязной воды с запахом болота, публикуя снимки коричневых ванн с плавающими…

20.10.2026

Светящаяся «зебра» в Молодечно: безопасность или лишние траты? Что думают горожане

В Молодечно появился еще один проекционный пешеходный переход. Новая подсветка вызвала споры: одни считают ее…

20.10.2026

Студэнтаў магілёўскага ўніверсітэта другі месяц запар адпраўляюць збіраць ураджай. Іншыя ВНУ горада гэтага не робяць

Студэнты ўжо другі месяц дапамагаюць падшэфнаму прадпрыемству збіраць гародніну. Кіраўніцтва ВНУ называе гэта ўнёскам у…

20.10.2026