Расейка Аліса бясплатна вучыцца ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Паступіць у іншую краіну яе вымусіла сітуацыя ў Расіі, дзе, паводле яе слоў, усе бюджэтныя месцы ў каледжах і ўніверсітэтах занялі дзеці загінулых удзельнікаў вайны ва Украіне.
Чытайце таксама: В Украине погиб молодой брестчанин, который воевал за Россию. В 2020-м его наградили грамотой за геройство в Малорите
Вось як дзяўчына апісвае цяперашнюю сітуацыю з паступленнем у Расіі: «Дзеці СВОшнікаў забіраюць бюджэтныя месцы ў навучальных установах і не даюць туды паступіць звычайным людзям, нават калі яны маюць чырвоны атэстат і высокія балы дзяржаўных іспытаў. Ім прыходзіцца ісці на “платку”», — распавядае Аліса.
Дзяўчына вырашыла пакуль не паступаць ва ўніверсітэт, разумеючы, што трапіць на бюджэтнае месца пасля школы — амаль немагчыма. Таму пасля дзевятага класа яна абрала медыцынскі каледж у Калінінградзе.
@lisakinza11 #Минск #медколледж ♬ ОНА ХОЧЕТ ЗАЕХАТЬ В МИНСК — nkeeei
Аліса мела чырвоны атэстат і разглядала навучанне выключна на бюджэтнай аснове. Але нават у каледжы ёй не пашанцавала: звычайныя абітурыенты, як яна, маглі паступіць на медыцынскую спецыяльнасць толькі на платнай аснове.
«Заставалася адно выйсце — успомніць пра беларускія карані»
Паспрабаваўшы пашукаць магчымасці ў іншых гарадах — Маскве і Санкт-Пецярбургу, — дзяўчына сутыкнулася з тым жа: «Калі я паглядзела, хто паступаў на бюджэт у мінулым годзе, то моцна здзівілася. У спісах убачыла нерасейскія прозвішчы, адзначаныя чырвонай птушачкай — гэта дзеці тых, чые бацькі загінулі на СВО. І палова спісу была менавіта з такімі пазнакамі».
Па словах дзяўчыны, прахадныя балы ў гэтых абітурыентаў былі вельмі нізкія, але іх усё адно прымалі.
У выніку заставалася адно выйсце — успомніць пра свае беларускія карані. Маці Алісы ўзгадала, што яе дзед быў беларус, таму дзяўчына вырашыла падаць дакументы ў Мінск. З чырвоным атэстатам яе прынялі, і менавіта так у яе пачалося новае жыццё ў Беларусі.
Цікава, што, паводле слоў дзяўчыны, хоць яна і вучыцца бясплатна і паступіла «на правах беларускі», адпрацоўка пасля вучобы для яе не прадугледжаная — як для замежнай грамадзянкі.
Як беларусы адрэагавалі на гісторыю Алісы
У каментарах пад відэа разгарнулася абмеркаванне. Некаторыя карыстальнікі адзначылі адваротную тэндэнцыю — калі беларусы паступаюць у Расію:
- «А беларусы ў Піцер паступаюць».
- «Цікава, а мы з РБ паступаем у Смаленскі медыцынскі каледж».
Іншыя ж, наадварот, абурыліся, што расейцы «забіраюць у іх бюджэтныя месцы»: «А потым беларускія дзеці не могуць паступіць у каледжы на бюджэт. Цікава, ці абавязаныя расейцы вяртаць дзяржаве Беларусі 20 тысяч рублёў, калі не адпрацуюць ці будуць адлічаныя, ці гэта толькі для беларусаў такі закон?».
Чытайце таксама: Украінец з Данецка, які вучыць беларускую мову: «І мяне шмат гадоў пераследавала пачуццё сораму за сваіх землякоў»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: