Categories: Новости

Рэйды на «дачнікаў» у Брэсце: як улады ціснуць на гандляроў агародных прадуктаў?

Улады працягваюць ціснуць на «дачнікаў» — гандляроў агароднай прадукцыі з уласных участкаў. Напачатку праз Падатковы кодэкс, а цяпер — праз рэйды.

Share

Улады ў Беларусі працягваюць аказваць ціск на «дачнікаў».

Яшчэ на пачатку месяца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падтрымалі праект закона «Аб зменах Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Ён напрамую закрануў гандляроў агародных прадуктаў з уласных участкаў.

Чытайце таксама: Дачнікам і гаспадарам прысядзібных участкаў змяняюць правілы падаткаабкладання

Згодна з праектам, калі прыбытак ад продажу ўраджаю перавышае 200 базавых велічынь (каля 6,6 тысячы рублёў), «дачнікам» давядзецца альбо пацвердзіць, што гэта ўласная прадукцыя і падатак не патрэбны, альбо заплаціць 10% з лішку пры адсутнасці дакументаў.  Тым, хто раней (да ўвядзення закону) ужо сплаціў падатак звыш нормы, вяртаць грошы не будуць.

Што змянілася для гандляроў

Да ўвядзення новага закону не існавала празрыстых механізмаў для продажу дачнай прадукцыі, а стаўкі падаткаў заставаліся незразумелымі. Праз гэта хапала гандляроў, што не плацілі падаткі з прыбытку ад продажу гародніны. Асабліва, калі аб’ёмы продажаў былі невялікія або неафіцыйна зарэгістраваныя.

Дачнікі ў Брэсце. Фота: Instagram Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста

Для тых, хто рабіў гэта не афіцыйна, часта не існавала механізмаў спагнання падаткаў. Цяпер дачнікі і пенсіянеры, якія прадаюць лішкі гародніны, садавіны ці малака, вымушаныя рэгістравацца, весці ўлік і плаціць падаткі, калі ніколі не рабілі гэтага раней.

За «неафіцыйны» гандаль ураджаем звычайна караюць па арт. 13.11 КаАП Беларусі за парушэнне парадку гандлю і грамадскага харчавання. Аднак да ўвядзення новага закона далёка не ўсе дачнікі траплялі пад гэтае пакаранне.

Рэйды на «дачнікаў»

З павялічэннем агульнага ціску на «дармаедаў» (усіх беларусаў, афіцыйна не занятых ў эканоміцы краіны) змянілі правілы падаткабкладання для гандяроў дачнай прадукцыі. Гэта, у сваю чаргу, пагражае «дачнікам» пакараннем за «дармаедства» у выпадку непадпарадкавання новым правілам. Але што больш трывожна — пачаліся рэйды на саміх гандяроў. Цікава, што ў мясцовых навінавых каналах рэакцыі на падзею збольшага адмоўныя.

Як паведамляе адміністрацыя Ленінскага раёна г. Брэста, з пачатку года было праведзена ўжо 36 рэйдаў на гандляроў і складзена 27 адміністратыўных матэрыялаў па 13.11 КаАП. Той самы артыкул, пад які раней траплялі не ўсе «дачнікі».

Пакуль да прымянення «дармаедскіх» законаў не дайшло, але гэта можа быць пытаннем часу: бо калі не ўдзельнічаеш у афіцыйнай эканоміцы, так ці інакш можаш трапіць пад увагу дзяржавы.

Чытайце таксама: Почему Лукашенко зациклился на борьбе с «тунеядцами»?

Recent Posts

Беларусь и «нордики»: как работает закон о защите прав животных у нас и в северных странах

В Беларуси сохраняются проблемы с бездомными собаками, жестоким обращением с животными и не только. Северные…

28.02.2026

«14 дзён — і ўсё?»: Брэстчанцы не працягнулі бальнічны па даглядзе за дзіцем, хаця яно не ачуняла

Жыхарка Брэста сцвярджае, што ёй не працягнулі бальнічны па даглядзе за захварэлым дзіцем, бо вычарпаны…

28.02.2026

«Сердце кровью обливается». На госТВ показали довольных капремонтом жителей Барановичей, а как на самом деле?

В 2026 году в Барановичах планируют отремонтировать 19 жилых домов. У местных жителей есть вопросы…

28.02.2026

Гамельчанка зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і збіраецца падаваць скаргу ў суд. Што адбылося?

Жыхарка Гомеля сцвярджае, што зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і цяпер спрабуе праз суд…

28.02.2026

Квартира в Лунинце выгорела дотла из-за power bank

Пожар в многоэтажке в Лунинцe произошел из-за короткого замыкания power bank, оставленного на зарядке ночью.…

27.02.2026

«Если скажу то, что думаю, тиктоков на моем столе будет в раз 50–60 больше». Пархомчик высказался про жалобы в TikTok

Председатель Брестского облисполкома заявил, что каждый вопрос ставится на контроль, а снимается только после того,…

27.02.2026