У Брэсце супрацоўнікі Маскоўскага аддзела аховы затрымалі загадчыцу вытворчасці, калі тая выходзіла з тэрыторыі ліцэя з украдзенымі харчовымі прадуктамі.
Чытайце таксама: Беларуска паказала, чым кормяць у бальніцы Брэста. Гэта выклікала спрэчкі ў людзей
У Барысаве пільнасць праваахоўнікаў дапамагла выкрыць двух мясцовых жыхарак — 50-гадовую кухарку і 55-гадовую кладаўшчыцу. Паводле дадзеных Дэпартамента аховы, яны спрабавалі вынесці прадукты, якія належалі адной з гарадскіх школ.
Асабліва паказальны выпадак адбыўся ў Клецку. Тут затрымалі адразу трох работніц — 56-гадовую прыбіральшчыцу, 34-гадовую кухонную работніцу і 43-гадовую кухарку. Усе яны былі затрыманыя, калі спрабавалі вынесці прадукты са школьнай сталовай райцэнтра.
Падобнае парушэнне выявілі і ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна: кухонную работніцу 58 гадоў затрымалі пры выхадзе з тэрыторыі медустановы, у яе сумцы знайшлі прадукты, якія не належалі ёй.
Агульная шкода па ўсіх выпадках ацэньваецца больш чым у 320 рублёў. Па фактах праводзяцца праверкі, а падобныя рэйды будуць працягвацца. У Дэпартаменце аховы падкрэсліваюць: любая спроба незаконнага прысваення дзяржаўнай маёмасці, асабліва ў сацыяльных установах, будзе спыняцца неадкладна, а вінаватыя панясуць адказнасць.

Праблемы з харчаваннем у школах
Праблема харчавання ў школах уздымалася яшчэ ў кастрычніку, калі Дзяржкантроль выявіў шэраг парушэнняў у сталовых па ўсёй краіне. Пасля гэтага ў Мінадукацыі нават прапанавалі, каб кіраўнікі школ асабіста спрабавалі катлеты і іншыя стравы, якія падаюцца вучням.
Падчас праверак выяўляліся прыкрыя факты. Напрыклад, у адной са школ Магілёва кухары пры гатаванні курыных біточкаў «недаклалі» 3,5 кілаграма мяса. У Салігорску рэвізоры знайшлі схаваныя мяшкі з мукой і цукрам, а таксама 12 літраў соку.
У шэрагу навучальных ўстаноў да таго ж захоўвалі сапсаваныя прадукты, а частка прыгатаваных страў — да 40% — проста адпраўлялася ў смецце.
Як адзначаецца ў справаздачах, частку парушэнняў ліквідавалі адразу падчас праверак, аднак кантроль за харчаваннем у школах працягнецца.

Чытайце таксама: Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: