У розных рэгіёнах краіны супрацоўнікі аховы затрымалі работніц сталовых і харчаблокаў, якія спрабавалі вынесці ежу сабе дадому.
Канфіскаваная ежа са школьных сталовых. Фота: Дэпартамент аховы
У Брэсце супрацоўнікі Маскоўскага аддзела аховы затрымалі загадчыцу вытворчасці, калі тая выходзіла з тэрыторыі ліцэя з украдзенымі харчовымі прадуктамі.
Чытайце таксама: Беларуска паказала, чым кормяць у бальніцы Брэста. Гэта выклікала спрэчкі ў людзей
У Барысаве пільнасць праваахоўнікаў дапамагла выкрыць двух мясцовых жыхарак — 50-гадовую кухарку і 55-гадовую кладаўшчыцу. Паводле дадзеных Дэпартамента аховы, яны спрабавалі вынесці прадукты, якія належалі адной з гарадскіх школ.
Асабліва паказальны выпадак адбыўся ў Клецку. Тут затрымалі адразу трох работніц — 56-гадовую прыбіральшчыцу, 34-гадовую кухонную работніцу і 43-гадовую кухарку. Усе яны былі затрыманыя, калі спрабавалі вынесці прадукты са школьнай сталовай райцэнтра.
Падобнае парушэнне выявілі і ў аграгарадку Лясны Мінскага раёна: кухонную работніцу 58 гадоў затрымалі пры выхадзе з тэрыторыі медустановы, у яе сумцы знайшлі прадукты, якія не належалі ёй.
Агульная шкода па ўсіх выпадках ацэньваецца больш чым у 320 рублёў. Па фактах праводзяцца праверкі, а падобныя рэйды будуць працягвацца. У Дэпартаменце аховы падкрэсліваюць: любая спроба незаконнага прысваення дзяржаўнай маёмасці, асабліва ў сацыяльных установах, будзе спыняцца неадкладна, а вінаватыя панясуць адказнасць.
Праблема харчавання ў школах уздымалася яшчэ ў кастрычніку, калі Дзяржкантроль выявіў шэраг парушэнняў у сталовых па ўсёй краіне. Пасля гэтага ў Мінадукацыі нават прапанавалі, каб кіраўнікі школ асабіста спрабавалі катлеты і іншыя стравы, якія падаюцца вучням.
Падчас праверак выяўляліся прыкрыя факты. Напрыклад, у адной са школ Магілёва кухары пры гатаванні курыных біточкаў «недаклалі» 3,5 кілаграма мяса. У Салігорску рэвізоры знайшлі схаваныя мяшкі з мукой і цукрам, а таксама 12 літраў соку.
У шэрагу навучальных ўстаноў да таго ж захоўвалі сапсаваныя прадукты, а частка прыгатаваных страў — да 40% — проста адпраўлялася ў смецце.
Як адзначаецца ў справаздачах, частку парушэнняў ліквідавалі адразу падчас праверак, аднак кантроль за харчаваннем у школах працягнецца.
Чытайце таксама: Што кажуць «рэгіёнкі» і бацькі дзяцей пра школьнае харчаванне?
У Магілёўскай і Гомельскай абласцях плануюць правесці новыя сустрэчы з насельніцтвам наконт будучага сховішча радыеактыўных…
В Барановичах начали строить тротуар на второй стороне улицы Промышленной. Жители рады переменам, но напоминают:…
После вступления в должность Дональд Трамп помиловал Эвана Ньюмана вместе с другими участниками штурма Капитолия.…
В Дзержинске отчитались о благоустройстве сквера на Минской. Жителей впечатлили новые фонари и зелень, однако…
Путешественники искали ностальгию, а получили многочасовые проверки техники силовиками и волну хейта после публикации видео.
Пракурорская праверка ў Бабруйску выявіла парушэнні ў службе адлову жывёл: у неназванай арганізацыі не хапала…