жалобы, интернет, мобильная связь

Русіфікацыя беларускага інтэрнэту: чаму ён даражэе і працуе горш

30.01.2026 06:00 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Беларусі ў апошні час назіраюцца праблемы з хатнім і мабільным інтэрнэтам. На фоне расійскага досведу гэта выглядае як трывожная тэндэнцыя.
Читайте BGmedia в:

Апошнія месяцы беларускі інтэрнэт усё часцей раздражняе ягоных карыстальнікаў. Беларусы скардзяцца на павольную працу сеткі, збоі ў Wi-Fi, праблемы з мабільным доступам і рост коштаў на паслугі правайдэраў. Пры гэтым ніякіх зразумелых тлумачэнняў, чаму якасць паслуг пагаршаецца, людзі не атрымліваюць.

Чытайце таксама: Мобильный интернет в Беларуси больше не «безлимитный»: хватит ли 30 ГБ в месяц?

«Русіфікацыя беларускага інтэрнэту» — умоўнае апісанне сітуацыі, калі інтэрнэт паступова перастае быць зручным і прадказальным, становіцца даражэйшым і горшым, як гэта ўжо адбылося ў Расіі.

Калі інтэрнэт ёсць, але карыстацца ім складана

BGmedia раней пісала пра гісторыю звычайнага мадэма ў Слуцку, які стаў сімвалам агульнай праблемы. Інтэрнэт фармальна працуе, але хуткасць падае, старонкі загружаюцца марудна, відэа пастаянна «завісае». Звароты да правайдэра не даюць яснага адказу, а праблема выглядае як нешта хранічнае.

Падобныя скаргі гучаць і ад карыстальнікаў мабільнага інтэрнэту. Тарыфы, якія яшчэ нядаўна называліся безлімітнымі, на практыцы аказваюцца абмежаванымі. Пасля пэўнага аб’ёму трафіку хуткасць зніжаецца настолькі, што пра нармальную працу або прагляд відэа гаворка ўжо не ідзе. Пры гэтым кошты на паслугі растуць.

скорость интернета
Праца інтэрнэту «Белтэлекам» да і пасля скаргі мінчанкі ў TikTok. Скрыншот відэа ў TikTok

Чаму ўзнікае параўнанне з Расіяй

Беларусь і Расія маюць розныя, але падобныі сітуацыі, калі гаворка ідзе пра абмежаванні ў інтэрнэце. Пры гэтым расійскі прыклад паказвае, як можа выглядаць інтэрнэт, калі якасць і даступнасць паступова прыносяцца ў ахвяру дзяржаўнага кантролю.

У Расіі за апошнія гады карыстальнікі прызвычаіліся да таго, што інтэрнэт працуе нестабільна. Улады ўсталявалі сістэмы глыбокага аналізу трафіку, якія дазваляюць не толькі блакаваць сайты, але і запавольваць працу цэлых сэрвісаў. VPN-сэрвісы там масава блакуюцца, а іх стабільная праца ператвараецца ў пастаянную барацьбу з абмежаваннямі.

У 2025 годзе ў Расіі заблакавалі сэрвіс Speedtest ад Ookla — адзін з самых папулярных інструментаў, які дазваляе карыстальнікам правяраць рэальную хуткасць інтэрнэту. Паводле расійскіх уладаў, гэта нібыта звязана з «пагрозамі для нацыянальнай бяспекі», але фактычна гэта ўскладняе людзям магчымасць самастойна адсочваць якасць сеткі.

@365bel Минсвязи вводит лимит на мобильный интернет — 30 ГБ на максимальной скорости. 30 ГБ — это только начало! Забирай свой BGlobalVPN: Скройся от слежки провайдера. Доступ ко всему без цензуры, YouTube без тормозов. Ссылка в шапке профиля ☝️ #беларусь #новостибеларуси #минск #брест #гомель ♬ original sound — 365bel

Па інфармацыі журналістаў BGmedia, некаторыя расейскія карыстальнікі дагэтуль не могуць нармальна звязацца з роднымі за мяжой праз мэсэнджары. У Telegram аўдыё- і відэасувязь без VPN можа не працаваць або працаваць з перабоямі. Фармальна сэрвісы не забароненыя, але фактычна іх функцыянальнасць абмежаваная. Улада таксама прасоўвае ўласны «нацыянальны мэсенджар» MAX і робіць крокі для таго, каб у будучыні «зменшыць залежнасць ад замежных сэрвісаў».

Беларусам варта звярнуць на гэта ўвагу: у Расіі падобныя змены адбываліся паступова, крок за крокам. Гэта ўсё можа сігналізаваць пра тое, што нават дробныя абмежаванні могуць з часам істотна ўплываць на якасць інтэрнэту.

Чытайце таксама: Провайдеров в Беларуси хотят жёстче наказывать за плохой интернет

Беларусь пакуль не там, але сігналы ёсць

У Беларусі пакуль няма маштабных блакіровак мэсэнджараў або татальных абмежаванняў доступу да інтэрнэт-сэрвісаў, як гэта было ў 2020. Але рост коштаў на правайдэрскія паслугі, пагаршэнне якасці сеткі і адсутнасць празрыстых тлумачэнняў выклікаюць пытанне, ці не паўтараецца той самы сцэнар, толькі ў больш мяккай форме.

Никто не знает, какой сайт в вашей стране заблокируют завтра утром. Не ждите, пока ваш интернет окончательно превратится в пустыню. Будьте готовы к любым запретам вместе с BGlobalVPN.

Оставайтесь на связи. Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь 

Русіфікацыя ў гэтым сэнсе спасылаецца да сітуацыі, калі інтэрнэт перастае быць зручным сэрвісам для грамадзян і стварае праблемы, якія карыстальнікі мусяць вырашаць самі — праз змену тарыфаў, правайдэраў або выкарыстанне VPN.

Включение VPN на телефоне. Фото: https://androidinsider.ru
Уключэнне VPN на телефоне. Фота з адкрытых крыніц

Інтэрнэт як індыкатар праблемаў

Якасць інтэрнэту часта адлюстроўвае агульную сітуацыю ў краіне. Калі сетка становіцца даражэйшай, горшай і менш зразумелай, гэта заўсёды выклікае трывогу. Пакуль Беларусь не дайшла да расійскага ўзроўню абмежаванняў, але апошнія тэндэнцыі паказваюць, што такі сцэнар нельга выключаць.

@365bel Сила TikTok: Минчанка пожаловалась на медленный интернет от «Белтелекома» — в компании быстро отреагировали. Беларуска Полина пожаловалась на низкую скорость интернета от оператора РУП «Белтелеком» в своём аккаунте TikTok. По её словам, она оформила тариф по новой акции, которая обещала увеличить скорость интернета. Однако этот онлайн-пакет не оправдал её ожиданий. Вечером 25 декабря женщина заметила, что обещанная акция никак не улучшила качество самой сети. Фильм, который она планировала посмотреть, не загружался. Через несколько дней после публикации видео в TikTok к минчанке обратились представители «Белтелекома» и предложили решение проблемы. В результате сотрудник заменил роутер, и интернет, как говорит сама женщина, заработал. #беларусь #новостибеларуси #минск #новостиминск #минсксейчас ♬ original sound — 365bel

Чытайце таксама: Сіла TikTok: Мінчанка паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекам» — яны хутка адрэагавалі

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: