студенты с милицией

«Сабралі астатніх, каб запужаць»: у Гомельскім дзяржуніверсітэце правялі публічную высылку замежнага студэнта

24.12.2025 13:45 Замежныя студэнты ў Гомелі. Фота: УУС Гомельскага аблвыканкаму. Источник фото

Міліцыя патлумачыла высылку парушэннямі ПДР, але саму працэдуру зрабіла паказальнай, з мэтай «прафілактыкі» для іншых замежных студэнтаў.
Читайте BGmedia в:

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце сілавыя структуры правялі публічную высылку з краіны замежнага студэнта. Для гэтага ў адной з аўдыторый ВНУ сабралі іншых студэнтаў-замежнікаў, пры якіх і была праведзеная ўся паказальная працэдура.

Чытайце таксама: На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Як паведамляе гомельская міліцыя, трэцякурснік, грамадзянін адной з краін Цэнтральнай Азіі, «неаднаразова ўчыняў адміністрацыйныя правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў». Паводле сілавікоў, студэнт «не зрабіў належных высноў» і працягваў парушаць заканадаўства Беларусі. На гэта звяртае ўвагу гомельскае медыя «Штодзень».

Колькі менавіта парушэнняў правілаў дарожнага руху стала падставай для прымусовай высылкі, у паведамленні не ўдакладняецца. Вядома толькі, што замежніку забаронены ўезд у Беларусь на чатыры гады.

Аднак увагу прыцягвае не столькі само рашэнне аб высылцы, колькі фармат, у якім яго рэалізавалі. Іншых замежных студэнтаў сабралі ў аўдыторыі, каб, як заявілі сілавікі, «на наглядным прыкладзе давесці іх адказнасць і магчымыя наступствы за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў і парушэнне міграцыйнага заканадаўства».

Фактычна гаворка ідзе пра паказальную акцыю запалохвання. Пры гэтым на апублікаваных фотаздымках твары супрацоўнікаў міліцыі заблюраныя.

Раней беларускія сілавыя структуры ўжо неаднаразова праводзілі публічныя пакаранні, затрыманні і арышты беларускіх студэнтаў — у тым ліку ў сценах навучальных устаноў. Аднак публічная высылка замежнага студэнта проста ва ўніверсітэцкай аўдыторыі застаецца пакуль адносна рэдкай практыкай.

Чытайце таксама: Студэнта з БДЭУ вырашылі не аднаўляць ва ўніверсітэце. Раней яго выключылі за відэа ў TikTok

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: