Categories: Новости

«Сабралі астатніх, каб запужаць»: у Гомельскім дзяржуніверсітэце правялі публічную высылку замежнага студэнта

Міліцыя патлумачыла высылку парушэннямі ПДР, але саму працэдуру зрабіла паказальнай, з мэтай «прафілактыкі» для іншых замежных студэнтаў.

Share

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце сілавыя структуры правялі публічную высылку з краіны замежнага студэнта. Для гэтага ў адной з аўдыторый ВНУ сабралі іншых студэнтаў-замежнікаў, пры якіх і была праведзеная ўся паказальная працэдура.

Чытайце таксама: На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Як паведамляе гомельская міліцыя, трэцякурснік, грамадзянін адной з краін Цэнтральнай Азіі, «неаднаразова ўчыняў адміністрацыйныя правапарушэнні супраць бяспекі дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў». Паводле сілавікоў, студэнт «не зрабіў належных высноў» і працягваў парушаць заканадаўства Беларусі. На гэта звяртае ўвагу гомельскае медыя «Штодзень».

Колькі менавіта парушэнняў правілаў дарожнага руху стала падставай для прымусовай высылкі, у паведамленні не ўдакладняецца. Вядома толькі, што замежніку забаронены ўезд у Беларусь на чатыры гады.

Аднак увагу прыцягвае не столькі само рашэнне аб высылцы, колькі фармат, у якім яго рэалізавалі. Іншых замежных студэнтаў сабралі ў аўдыторыі, каб, як заявілі сілавікі, «на наглядным прыкладзе давесці іх адказнасць і магчымыя наступствы за ўчыненне супрацьпраўных дзеянняў і парушэнне міграцыйнага заканадаўства».

Фактычна гаворка ідзе пра паказальную акцыю запалохвання. Пры гэтым на апублікаваных фотаздымках твары супрацоўнікаў міліцыі заблюраныя.

Раней беларускія сілавыя структуры ўжо неаднаразова праводзілі публічныя пакаранні, затрыманні і арышты беларускіх студэнтаў — у тым ліку ў сценах навучальных устаноў. Аднак публічная высылка замежнага студэнта проста ва ўніверсітэцкай аўдыторыі застаецца пакуль адносна рэдкай практыкай.

Чытайце таксама: Студэнта з БДЭУ вырашылі не аднаўляць ва ўніверсітэце. Раней яго выключылі за відэа ў TikTok

Recent Posts

Брестские волонтеры навестили пятнистых оленей в Беловежской пуще, которых вывезли из печально известного зооуголка

Брестские активисты проверили, как живут олени из закрытого зооуголка. До сих пор остается туманной судьба…

02.04.2026

Недалеко от Мокран открыли новую погранзаставу. Рассказываем, где еще в Брестской области строят такие объекты

Зампредседателя Брестского облисполкома заявил, что заставу построили в сжатые сроки. Хотя изначально ее планировали открыть…

02.04.2026

Замежным студэнтам Магілёва нагадалі пра смяротнае пакаранне

У магілёўскім універсітэце замежным студэнтам распавялі пра пакаранні за тэрарызм, уключаючы смяротную кару. Падобныя выпадкі…

02.04.2026

Заочно осужденного в Беларуси пинчанина включили в «список террористов». Рассказываем, за что

Специальное производство против Дениса Денисенко начали 19 сентября прошлого года. Суд Пинского района вынес ему…

02.04.2026

В Брестской области резкий рост случаев бешенства у животных. Узнали, у кого чаще всего выявляют болезнь

За два месяца — 25 положительных проб. Это в пять раз больше, чем год назад.…

02.04.2026

У «элітным раёне» Віцебска зноў падтапленні: жыхары Нікраполля б’юць трывогу

У новым мікрараёне Нікраполле ў Віцебску жыхары скардзяцца на падтапленні падвалаў і смурод. Людзі кажуць,…

02.04.2026