Categories: Новости

Сапраўдны дэтакс? У ёгурце «Бабушкінай крынкі» знайшлі цвіль

Жанчына паскардзілася на якасць дэтакс-ёгурта ад вядомай беларускай маркі. У некаторых ўзніклі пытанні да ўмоваў яго захоўвання, у іншых — да самой фірмы.

Share

Беларуска, што набыла ёгурт ад вядомай беларускай маркі, паскардзілася на ягоную якасць. Жанчына заўважыла ў ім прыкметы псавання. Відэа са скаргай яна размясціла ў сваім TikTok-акаўнце.

Чытайце таксама: «Хлеб з начыннем»: У мінскім «Еўраопце» заўважылі прусакоў

Ёгурт, які набыла жанчына, называецца «Detox». Падобна, ў Беларусі пачалі прадаваць унікальны прадукт. Нават найвядомейшыя сусветныя вытворцы дагэтуль не вынайшлі такіх тэхналогій. А адказ просты: жанчына купіла ёгурт — знайшла ў ім цвіль. Вядома, такі ёгурт можна толькі выкінуць. Ну чым не сапраўдны, 100% гарантаваны дэтокс?

Ёгурт з цвіллю ад маркі «Бабушкіна крынка». Скрыншот з відэа ў TikTok

«Адкрываем ёгурт ад “Бабушкінай крынкі”, і атрымоўваем у падарунак цвіль. З надыходзячым Новым годам», — жартуе аўтарка відэа.

Як вынікае з роліка, тэрмін прыдатнасці прадукта быў да 30.12.2025 у закрытай упакоўцы. Жанчына адкрыла прадукт задоўга да яе сканчэння — 17.12.2025.

@shorecn В йогурте плесень #бабушкинакрынка #Detoxйогурт #йогурт ♬ оригинальный звук — Надежда Нестерова

У чым можа быць праблема?

На меркаванне карыстальнікаў у TikTok, праблемы з цвіллю могуць мець некалькі прычынаў:

  1. Дрэннае захоўванне прадукцыі ў самой краме

Як пішуць у каментарах, падобныя скаргі на прадукцыю ўзнікаюць даволі рэдка. І калі тэрмін прыдатнасці ў парадку, то праблема, хутчэй за ўсё, ва ўмовах захоўвання ў краме (а дакладней — у іх адсутнасці).

  • «Да крамы пытанне, а не да завода. Ён зроблены ў лістападзе. Калі б ён такі прыехаў з завода, то цвіль распаўзлася б на ўвесь слоік. Парушылі герметычнасць. Хутчэй за ўсё прадукт сапсаваўся ў краме».
  • «У крамах усё захоўваецца як патрапілася!! Трэба трымаць у халадзільніку, а яны напэўна трымаюць проста на вітрыне!!! Бывае, што хлеб зацвіў, але гэта ж не значыць, што яго такім прывезлі!».
  1. Дрэнная ўпакоўка самой прадукцыі

Сустрэліся меркаванні, што ўпакоўку ёгурта маглі пашкодзіць на самім прадпрыемстве, ці ў ходзе перавозак. Аднак аўтарка відэа запэўнівае, што звонку яна выглядала герметычнай.

  • «Завод па вытворчасці малочнай прадукцыі невінаваты, хутчэй за ўсё гэта няправільныя ўмовы транспарціроўкі/захоўвання ў магазіне».
  • «Парушэнне ўмоў захоўвання. Магчыма негерметычнае пакаванне. Праблема лёгка вырашаецца. Адносьце ў краму, вяртаеце грошы. Завод прымае таму ёгурт па браку».

Некаторыя беларусы наогул пажартавалі з сітуацыі: маўляў, ёгурт цалкам апраўдаў сваю назву. І біфідабактэрыі ёсць, так і высокародная цвіль з функцыяй дэтаксу.

  • «Таму што ён натуральны».
  • «Ну гэта ж дэтакс».
  • «Гэта жывыя бактэрыі».
  • «Упс, пасля такога ёгурта будзе вельмі добры детакс, а постаць стане худзенькай да Новага года без фітнесу».

Чытайце таксама: Акцыя «1+1» за гнілыя апельсіны: сітуацыя ў «Светлафоры» Мінска

Recent Posts

«Едешь 3,5 часа и сходишь с ума». Беларуска предложила БелЖД отделять в поездах детей от взрослых, чтобы они не мешали

В эту субботу девушка поехала из Бреста в Минск. Она пыталась отдохнуть в дороге, но…

23.12.2025

Идеальные фермы по телевизору и падеж скота в сводках: почему брестчане не верят аграрному оптимизму

ТРК «Брест» показал образцовые фермы и довольных чиновников. Но зрители называют сюжет показухой, а мы…

23.12.2025

Як «Электрасеткі» пакінулі жыхарку Баранавічаў без святла

Жыхарка прыватнага дома звярнулася ў аварыйную службу з праблемай кароткага замыкання правадоў. Праца «Электрасетак» каштавала…

22.12.2025

«Невозможно пройти». Брестчанка припомнила слова Лукашенко на ВНС и попросила реконструировать проблемный мост

Лукашенко заявил, что беларуски могут просить у него все, если родят троих детей. Брестчанка сняла…

22.12.2025

«Хлеб з начыннем»: У мінскім «Еўраопце» заўважылі прусакоў

Жыхарка сталіцы пабачыла прусакоў у вядомай сеткавай краме. Яны бегалі ў аддзеле выпечкі.

22.12.2025

«Так тепло было на душе»: в Бресте на маршруты вышел новогодний транспорт — горожане в восторге

В Бресте по улицам поехали автобусы и троллейбусы с гирляндами. В сети пользователи делятся своими…

22.12.2025