З забаронай тэлефонаў у школах у вучняў з’явілася новая праблема: немагчымасць аплаціць нешта ў буфеце праз віртуальную карту, прывязаную да тэлефона. Выкарыстанне смарт-гадзіннікаў таксама дазволена не ўсім: як патлумачылі ў Міністэрстве адукацыі, яны прыраўноўваюцца да тэлефонаў і дазваляюцца толькі вучням малодшых класаў. Таму не ўсе школьнікі могуць расплачвацца імі.
У выніку большасць школьнікаў не можа выкарыстоўваць сучасныя спосабы аплаты. Для бацькоў таксама ўзнікаюць цяжкасці: яны не могуць адсачыць, што набываюць іх дзеці. Пры гэтым за наяўныя грошы дзіця можа купіць сабе «ерунду» без ведама бацькоў. Дадаецца і рызыка, што школьнік можа згубіць грошы ў школе.
Партал Tochka.by прапанаваў бацькам завесці пластыкавую картку на аснове ўжо існуючай віртуальнай або аформіць цалкам новую. Але ці вырашае гэта праблему? І так, і не. З аднаго боку, бацькі змогуць бачыць пакупкі дзіцяці. З іншага — пластыкавая карта, як і наяўныя, можа згубіцца.
Новыя абмежаванні запаволілі тэхналагічны прагрэс у школах, зрабіўшы віртуальныя карткі бессэнсоўнымі для большасці дзяцей. Гэта вяртае беларускую школу на 20 гадоў назад.
Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: