Categories: Новости

Школьнікі з Брэста паказалі самыя высокія вынікі на рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 85-годдзю Барадуліна

10 кастрычніка ў Нацыянальнай  бібліятэцы Беларусі адбылося мерапрыемства «Барадулін у нашых сэрцах», прымеркаванае да 85-годдзя Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Вяла мерапрыемства Таццяна Сапега, куратар конкурсу, загадчыца сектара навукова-праектнай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Удзельнікамі гэтай урачыстай культурнай імпрэзы сталі у тым ліку і школьнікі з Брэста.

Нагадаю, што з 5 мая па 31 ліпеня Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў дыстанцыйнай форме праводзіла конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна для вучняў 4-11 класаў. Па ўмовах конкурса, вучні павінны былі напісаць эсэ на цытату паводле аднаго з вершаў Рыгора Барадуліна, намаляваць плакат да яе і даслаць свае работы ў электронным выглядзе ў Нацыянальную бібліятэку.

У канцы жніўня сталі вядомыя вынікі конкурсу, у адпаведнасці з якімі былі вызначаны тры пераможцы (першае месца заняла Дар’я Грамакоўская з ДУА «Сярэдняя школа №31 г. Брэста», другое месца падзялілі  Алена Кір’янава і Марыя Ціхамірава з ДУА «Сярэдняя школа №22 г.Брэста»), а таксама былі вызначаны дзесяць лепшых работ. Усяго на конкурс было даслана каля 50 работ з усіх куткоў краіны. Годна на конкурсе паказалі сябе брэсцкія школьнікі, даслаўшы 10 унікальных работ.

Будучы па спецыяльнасці настаўніцай не толькі англійскай мовы, але і беларускай мовы і літаратуры, я вырашыла заахвоціць да ўдзелу ў конкурсе як сваіх вучняў, так і ўласных дзяцей. Я з’яўляюся куратарам трох удзельнікаў конкурса: Лізаветы і Мікіты Сёміных, навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №26 г. Брэста», і Лізаветы Шыферштэйн, навучэнкі ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Брэста». Эсэ і плакаты Мікіты і Лізаветы ўвайшлі ў «дзесятку» лепшых работ, адзначаных журы конкурса. Пасля абвяшчэння вынікаў конкурса на сайце Нацыянальнай бібліятэцы іх работы займаюць першае месца ў гэтай «дзесятцы».

Удзельнікі конкурсу з дыпломамі. Фота: Святлана СЁМІНА

Наведаць мерапрыемтва па запрашэнні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі здолела ўдава паэта Валянціна Міхайлаўна Барадуліна. Сярод ганаровых гасцей былі і сябры народнага паэта.

Асноўнымі ўдзельнікамі сустрэчы сталі юныя чытачы, якія разам з бацькамі і настаўнікамі прыехалі на мерапрыемства з розных  гарадоў і вёсак Беларусі.

Юныя ўдзельнікі чыталі вершы, а таксама ўласныя эсэ на цытаты з вершаў Рыгора Барадуліна. Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша падзякаваў усім школьнікам, якія прынялі ўдзел у дадзеным конкурсе. Ён адзначыў важнаць мерапрыемства для культурнага развіцця падрастаючай асобы.

Сустрэча завяршылася ўрачыстым узнагароджаннем удзельнікаў конкурсу дыпломамі, кніжнымі падарункамі, сумеснай фотасесіяй на галоўнай лесвіцы Нацыянальнай бібліятэцы і экскурсіяй па бібліятэцы з наведваннем аглядавай пляцоўкі, якая знаходзіцца на дваццаць трэцім паверсе галоўнай чытальні краіны.

Лізавета Сёміна і Лізавета Шыферштэйн (удзельніцы конкурса), удава Рыгора Барадуліна В. М. Барадуліна (справа), куратар конкурса Таццяна Сапега (злева ў другім радзе), Святлана Сёміна (куратар удзельнікаў з Брэста).

Экскурсію арганізавала куратар конкурса Таццяна Сапега. Дзякуючы ёй, у наведвальнікаў мерапрыемства з’явілася магчымасць даведацца пра аўтаматызаваны працэс абслугоўвання чытачоў у бібліятэцы, а таксама азнаёміцца з сапраўднай мастацкай галерэяй, бо Нацыянальная бібліятэка ўпрыгожана мастацкімі работамі ў самых розных жанрах.

Апынуўшыся на дваццаць трэцім паверсе, на аглядавай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі, разумееш і яшчэ раз замацоўваеш як найкаштоўнейшы ўспамін у сваім сэрцы, у сваёй памяці, не толькі незвычайную прыгажосць сталіцы нашай рэспублікі, але і сцвярджаешся, што ўсе нашыя думкі і ўчынкі павінны быць сапраўды высокімі, вышыні птушынага палёту. І гэтаму мы павінны навучыць нашых дзяцей, нашых вучняў.

Сёння ў нашай няпростай рэчаіснасці, тым больш ва ўмовах пандэміі, не хапае культурных мерапрыемстваў, таму свята да 85-годдзя з дня нараджэння Рыгора Барадуліна ў Нацыянальнай бібліятэцы было нібыта глытком свежага паветра. Спадзяюся, што дадзенае мерапрыемства назаўсёды застанецца ў сэрцах яго удзельнікаў і будзе садзейнічаць развіццю любові да чытання ў падрастаючага пакалення.

 Святлана СЁМІНА, настаўніца англійскай мовы ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Брэста»

ХХХ

Recent Posts

Саммит в Астане, членство в ШОС, встреча с генсеком ООН — дипломатический прорыв, или пустое?

Амнистия по-беларуски. Вступление в ШОС. Орбан в Москве и в Киеве. Россия везет американцам «секретный…

13 часов ago

Вызваленне палітвязняў: каго выпускаюць і што стаіць за дзеяннямі рэжыму

Праваабаронцы паведамілі пра 18 вызваленых палітвязняў, сярод іх толькі Рыгор Кастусёў хворы на анкалогію.

1 день ago

Амнистия по-беларуски: Брестский областной суд отправил за решетку на три года 55-летнюю Ирину Погодаеву

Брестчанку наказали по статье «содействие экстремизму» за 32 денежных перевода политзаключенным, которых обвинили в «преступлениях…

2 дня ago

Лагеря смерти, партизаны, рабочий и колхозница: посмотрели, как Брестчина отпраздновала День Независимости (много фото)

BGmedia посмотрело, кто отличился больше всех. Фантазии идеологов как нельзя лучше описал блогер Александр Кнырович.…

2 дня ago

Смазанное солидолом ядерное оружие, голый беглец в Беларусь, белая микрополоса: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

2 дня ago

Павел Латушко: Лукашенко занимается деятельностью, для борьбы с которой ШОС и создавалась

Беларусь в лице Лукашенко, вступая в эту организацию, предоставляет Китаю возможность прямого транзита в страны…

2 дня ago