Музей Яўгеніі Янішчыц знаходзіўся ў вёсцы Парэчча Пінскага раёну. Ён месціўся ў школе, дзе вучылася паэтка. Праз тое, што пачатковая школа зачынілася, матэрыялы з экспазіцыі былога музея перадалі на захоўванне ў мясцовы дом культуры і Пінскую раённую бібліятэку імя Яўгеніі Янішчыц на нявызначаны час.

Чытайце таксама: Музей Яўгеніі Янішчыц знік: чаму Беларусь не шануе сваю паэтку
Як заўважыла Аксана Спрынчан, экспанаты музея ў бібліятэцы стаялі без нагляду: пад пагрозай, што іх спасуюць час і пагрызуць мышы. Мерчыцкі этнаграфічны музей, што месціцца ў былой школе паэткі, у свой час адмовіўся ўзяць сабе экспазіцыі, не зважаючы на наяўнасць свабоднай прасторы.
Пасля медыйнай агалоскі сітуацыя зварушылася з мёртвай кропкі. 15 кастрычніка стала вядома, што Міністэрства культуры вырашыла перадаць экспазіцыі з былога музея Янішчыц у Музей Беларускага Палесся — цяпер яе спадчына знойдзе новае месца ў Пінску. Рашэнне прынялі на падставе Кодэкса аб культуры. Пінскі райвыканкам мусіць прыняць рашэнне аб перадачы экспанатаў у кастрычніку.
Чытайце таксама: Сквер вырубили, голову Путина поставили. Как Гомель превращают в витрину «русского мира»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: