Categories: Новости

Што такое “літвінізм” і ці варта яго баяцца? Тлумачыць гісторык Церашковіч

2 кастрычніка ў Сейме Літвы палітыкі, навукоўцы і аналітыкі абмеркавалі так званы “літвінізм”.

У Літве існуюць думкі, што літвінізм пагражае нацыянальнай ідэнтычнасці літоўцаў і ўвогуле нацыянальнай бяспецы краіны. Варта адзначыць, што ініцыятарам слуханняў выступіў старшыня Камітэту будучыні Сейму Літвы, член Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Сейма Раймундас Лапата.

Кіраўнік камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас напярэдадні заяўляў, што Літва павінна акрэсліць “чырвоныя лініі” і казаў, што не хоча, каб у краіне з’явіліся абшчыны, у якіх распаўсюджваецца ідэя літвінізму, якая прысвойвае сабе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ).

Читайте также: Большая маленькая ложь: ОНТ показало пропагандистский сюжет об оппозиционном марше в Польше

Што ж такое літвінізм і ці варта яго баяцца? Паспрабавалі разабрацца са старшынём камісіі па адукацыі і навуцы Каардынацыйнай Рады, гісторыкам Паўлам Церашковічам.

Павел Церашковіч. Фота: www.facebook.com/pavel.tereshkovich

– Вам ніхто дакладна не скажа, што такое літвінізм. Але давайце я вам раскажу, як я разумею гэтую з’яву.

Літвінізм – параўнальна новы рух, які не з’яўляецца палітычным, хутчэй, гэта суполка людзей, якая лічыць сябе літвінамі, і заяўляе, што літвіны з’яўляюцца нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага. Існуюць розныя падыходы адносна таго, каго можна называць літвінамі: усіх беларусаў – гэта адзін падыход, іншы падыход палягае ў тым, што літвіны – частка беларусаў, якія жывуць на паўночным захадзе Беларусіі, у адрозненне ад беларусаў усходу, якія арыентуюцца на праваслаўна-візантыйскія традыцыі, адносяцца да лаціна-каталіцкай традыцыі.

У гэтых межах выказваюцца таксама думкі, што беларускі нацыянальны рух, які паўстаў у 19-20 стагоддзі і прыняў назву Беларусь, арыентаваны на Расію. І менавіта таму ен не з’яўляецца паспяховым. А сама назва прывязвае Беларусь да Расіі, а вось літвіны хацелі б змяніць назву нашай краіны на Літву. У мяне ж склалася такое ўражанне: колькі літвінаў – столькі і думак пра літвінізм.

Читайте также: Легализация для беларусов за границей, у которых кончается паспорт: собрали последние новости

Але самая вялікая праблема – у інтэпрэтацыі таго, чыёй дзяржавай было Вялікае Княства Літоўскае: ці то літоўскай, ці то беларускай. У літвінізме ёсць асобы, якія лічаць, што Літоўскую дзяржаву стварылі славяне – літвіны, а вось цяперашнія літоўцы – нашчадкі жмудзінаў, якія мелі ўскоснае дачыненне да стварэння гэтай дзяржавы. Звычайна гэтыя людзі апелююць да таго, што беларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім была дзяржаўнай.

Пасля сустрэчы ў сейме Літвы я зразумеў, што літоўцы вельмі ўважліва ставяцца да літвінізму і вывучаюць яго не першае дзесяцігоддзе. І менавіта апошняя версія літвінізму вельмі непакоіць літоўцаў: яны разглядаюць гэта як замах не толькі на дзяржаву, да якой яны калісьці належалі, але і на сваю нацыянальную ідэнтычнасць.

У апошні час адбыліся ўкіды ў сацсетках, што Вільня перададзеная Літве Сталіным і было б добра перагледзець гэтае рашэнне: маўляў, як “Крымнаш”, так і “Вільнянаша”. Шчыра кажучы, асабіста я не чуў, каб нехта адкрыта ўзяў на сябе адказнасць за такія заклікі, але розгалас атрымаўся.

Увогуле ж літоўскае грамадства занепакоенае наплывам мігрантаў: сёння ў Літве налічваецца каля 200 тысячаў новых мігрантаў, беларусы сярод іх займаюць вялікую частку – да 60 тысяч чалавек. І на гэтым фоне ўзнікае тэма літвінізму, якая толькі абвастрае пачуццё небяспекі. Літоўцы бачаць, што беларусы нядрэнна арганізаваныя, і апошняе шэсце ў Вільні на 9 жніўня выглядала дастаткова моцным. І тут з’яўляюцца чуткі пра літвінаў, якія хочуць захапіць Вільню і далучыць яе да Беларусі.

– Хто выказвае найбольшую заклапочанасць літвінізмам: палітычныя колы, гістарычная супольнасць ці грамадства?

– Ініцыятарам слуханняў выступіў старшыня Камітэту будучыні Сейму Літвы Раймундас Лапата. Ён паставіў пытанне рубам: літвінізм – гэта небяспека для Літвы, таму літоўскія гісторыкі павінны рашуча з ім змагацца. Ён прапанаваў, каб да гэтага далучыліся і польскія даследчыкі, а сам дыскурс літвінізма быў бы цалкам ізаляваны ад гістарычнай навукі.

Читайте также: Евгений Магда: «Я не вижу хэппи-энда в правлении Лукашенко»

Вядома, што Раймундас Лапата выступіў у Сейме з ініцыятывай сфармуляваць новую нацыянальную палітыку ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, і прапаноўваў вельмі радыкальныя меры, у тым ліку поўнае закрыццё межаў.

– Лёгка зразумець занепакоенасць жыхароў Літвы наплывам мігрантантаў. Але ці насамрэч літвінізм уяўляе пагрозу для нацыянальнай ідэнтычнасці літоўцаў або для нацыянальнай бяспекі Літвы? Ці многа носьбітаў літвінізму існуе?

– Шчыра кажучы, я ведаю некалькі асобаў. І нават ніхто з тых, каго я ведаю, не падтрымлівае радыкальную ідэю пра змену межаў і ніхто не гаворыць пра тое, што Вялікае Княства Літоўскае было выключна беларускай дзяржавай. У мяне склалася адчуванне (доказаў не маю, на жаль), што гэтая сітуацыя раздзьмута штучна. Літаральна некалькі апошніх тыдняў я сутыкаўся з нечым падобным. Напрыклад, размаўляў з латышамі, якія казалі: панаехала ў Латвію многа ўкраінцаў. Сярод іх ёсць усялякія, у тым ліку бандыты; самі не ведаем, але казалі, што з-за іх падвысілася злачыннасць. У такім духу.

А літаральна днямі стаяў у чарзе ў аэрапорце і міжволі пачуў размову, што вось шмат украінцаў панаехала ў Германію, яны не хочуць нічога рабіць, атрымліваюць нейкія шалёныя грошы, паўсюль патрабуюць бясплатнага абслугоўвання – прасцей кажучы, качаюць правы.

Для мяне відавочна, што гэта – інфармацыйныя правакацыі расійскіх спецслужбаў, якія скіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў еўрапейскіх краінах праз такія ўкіды. І распальванне ажыятажу вакол літвінізму, мне здаецца, таксама праца расійскіх і беларускіх спецслужбаў, фабрыкаў троляў, скіраваная на абвастрэнне адносінаў паміж літоўцамі і мігрантамі, паміж літоўцамі і беларусамі. І ў цэлым на дэстабілізацыю сітуацыі ў Літве.

Читайте также: Пророссийская партия победила в Словакии. Появится ли еще один «адвокат» у Лукашенко и Путина в ЕС?

На сустрэчы ў Сейме выступала Святлана Ціханоўская, якая казала тое ж самае. Больш за тое, яна казала, што дэмакратычныя сілы гатовыя дапамагчы выявіць правакатараў, якія наўмысна хочуць дэстабілізаваць сітуацыю.

Ведаеце, слуханні ў Сейме пакінулі пазітыўны настрой. Літоўскія гісторыкі, якія удзельнічалі ў слуханнях, заўважалі, што першапачаткова ідэя літвінізма не была накіраваная супраць Літвы, а накіраваная супраць ідэалогіі Лукашэнкі, каб абараніць беларусаў ад ідэалогіі “рускага свету”. Разам з тым яны падкрэслівалі, што спробы прынізіць ролю літоўцаў у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага – для іх гэта абсалютна непрымальныя, і я з імі цалкам згодны.

Хачу дадаць, што ў круглым стале афіцыйна ўдзельнічалі па тры спецыялісты з літоўскага і беларускага бакоў, але на дыскусіі выступілі яшчэ чацвера прадстаўнікоў беларускай дыяспары. Яны выказвалі падобныя думкі: літвінізм – гэта маргінальная з’ява, існуюць літаральна адзінкі людзей, якія прытрымліваюцца гэтых поглядаў, і ніякай пагрозы для Літвы яны не ўяўляюць.

 

Avtor

Recent Posts

Тэст. Шампіньёны ці пячýрыцы? Апяты ці апéнькі? Як па-беларуску называюць галоўныя грыбы нашага лесу?

Баравікі, абабкі, імшарнікі... Назвы грыбоў мы часцей за ўсе засвойваем ад бабуляў-дзядуляў ці бацькоў разам…

7 минут ago

Не реалполитик: Беларусь за одну неделю лишилась сразу двух «министров иностранных дел»

Последнее заявление министра Алейника. Европа обсуждает стену на границе с Беларусью. Чего хочет Макрон? Координационный…

4 часа ago

«О, цяпер буду табе казаць: забі зяпу!» Як мільёны беларусаў вывучаюць каларытныя выразы дзякуючы блогеру з Гомеля

У Тыктоку Васіля Ядчанкі за мінулы месяц было паўтара мільёны ўнікальных праглядаў, прычым 61% —…

1 день ago

Что означает флаг Германии и почему у ФРГ и ГДР были свои версии флага? Вспоминаем интересные факты из истории

Комбинация черного, красного и золотого известна со времен Средневековья, а в Германии флаг с такими…

1 день ago

Лето в самом разгаре. Посмотрели, какие варианты отдыха предлагают на Белом озере

В жаркие дни отдых у воды  — в приоритете. BGmedia узнало, во сколько обойдется посуточный съем…

1 день ago

Корова по кличке Пыня, неславянский базар, Гарри Поттер под санкциями: шутки и мемы недели

Делимся традиционной подборкой юмора, веселых картинок и острых замечаний по событиям прошедшей недели.

1 день ago