Categories: Новости

Што зменіцца ў школах Брэстчыны ў новым навучальным годзе? Дададуць ШІ і новыя факультатывы

У школах дададуць ШІ, новыя факультатывы і перакусы, але разам з гэтым у рэгіёне застаюцца праблемы: вучняў і настаўнікаў становіцца менш, а нагрузка расце.

Share

У сістэме адукацыі Беларусі ў новым навучальным годзе запланавалі шэраг зменаў — ад арганізацыі харчавання да новых прадметаў і выкарыстання штучнага інтэлекту.

Чытайце таксама: Дзяцей з ваенна-патрыятычнага клуба ў Смаргонскім раёне прыцягнулі да ўборкі ў сельгасе

Пра тое, што чакае школьнікаў, распавёў БЕЛТА рэктар Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Анатоль Машчук.

У школах з’явяцца перакусы і вендынгавыя апараты

Паводле слоў рэктара, у школах змяняецца сістэма харчавання. Акрамя асноўных прыёмаў ежы, плануюць дадаць перакусы і падвячоркі.

Дзеці ядуць у школьнай сталовай, ілюстрацынае фота. Крыніца: belta.by

Таксама ў школах з’явяцца вендынгавыя апараты. У іх вучні змогуць набываць зефір, батончыкі і іншыя прадукты, пераважна беларускай вытворчасці.

Больш увагі фізіцы, матэматыцы і ШІ

У гэтым навучальным годзе стартуе эксперымент па павелічэнні колькасці гадзін на вывучэнне фізікі, матэматыкі, хіміі і біялогіі.

У Брэсцкай вобласці ў ім удзельнічаюць гімназія №5 Брэста, школа №14 Брэста і гімназія ў Іванава. Мяркуецца, што дадатковыя гадзіны дазволяць вучням больш глыбока вывучаць гэтыя прадметы.

Змены закрануць і інфарматыку. У 6–9 класах плануюць значна павялічыць колькасць гадзін, прысвечаных штучнаму інтэлекту. Вучняў будуць знаёміць з магчымасцямі Штучнага Інтэлекту (ШІ), элементамі стварэння промптаў, а таксама з праграмаваннем з выкарыстаннем такіх тэхналогій.

Больш электронных інструментаў

Больш за 300 школ і 60 дзіцячых садкоў па краіне пераходзяць на новую сістэму «Электронная школа».

Як растлумачыў Анатоль Мошчук, гаворка не толькі пра скарачэнне папяровага дакументаабароту. Сістэма павінна дазволіць настаўніку выкарыстоўваць адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс і самастойна мадэляваць урокі.

Адну з галоўных задач новаўвядзенняў чыноўнік бачыць у тым, каб зменшыць нагрузку на настаўнікаў і даць ім больш часу непасрэдна на працу з вучнямі.

Сістэма таксама павінна зрабіць больш адкрытым узаемадзеянне бацькоў са школай. Яны змогуць аператыўна сачыць за паспяховасцю дзяцей і школьнымі падзеямі.

Новыя падручнікі і факультатывы

У 2026 годзе выдалі 28 камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, пры стварэнні якіх выкарыстоўвалі новыя тэхналогіі, што павінны зніжаць нагрузку на зрок школьнікаў.

З’явяцца і новыя факультатывы. Адзін з іх будзе прысвечаны фінансавай граматнасці для вучняў пачатковай школы.

Ідэя ў тым, каб дзеці вучыліся бяспечна карыстацца электроннымі грашыма і ведалі, як не стаць ахвярай махляроў.

Пры гэтым школьнікаў у Брэсцкай вобласці становіцца менш

На фоне ўсіх гэтых зменаў на Брэстчыне назіраецца і іншая тэндэнцыя — колькасць дзяцей школьнага ўзросту ў рэгіёне скарачаецца.

У 2026/27 навучальным годзе ў школах Брэсцкай вобласці будуць вучыцца каля 162 тысяч дзяцей. Годам раней іх было 168,6 тысячы. То-бок за год колькасць школьнікаў можа зменшыцца прыкладна на 6,6 тысячы.

Калі паглядзець на больш працяглы перыяд, розніца яшчэ больш прыкметная. У 2024/25 навучальным годзе ў школах вобласці было каля 172,2 тысячы вучняў. За два гады паказчык можа знізіцца прыкладна на 10,2 тысячы чалавек, або амаль на 6%.

Як змянілася колькасць першакласнікаў у Брэсцкай вобласці. Інфаграфіка BGmedia

Змяншаецца і колькасць першакласнікаў. У 2024/25 годзе іх было каля 16 тысяч, у 2025/26 — каля 15 тысяч, а ў новым навучальным годзе чакаецца прыкладна 13,7 тысячы. За два гады гэта мінус каля 2,3 тысячы дзяцей.

Гэта ўжо ўплывае на арганізацыю адукацыі, асабліва ў сельскай мясцовасці. Меншая колькасць вучняў азначае меншыя класы, а ў некаторых выпадках можа прыводзіць да аб’яднання класаў, змены структуры школ або падвозу дзяцей у іншыя населеныя пункты.

Ёсць праблема і з кадрамі: агульная колькасць настаўнікаў у Беларусі таксама паступова змяншаецца. Паводле прыведзеных звестак Белстата, у 2020 годзе іх было 57 540, а ў 2024-м — на 2484 менш. Пры гэтым нагрузка на тых, хто застаецца ў сістэме, застаецца высокай.

Новы навучальны год у выніку пачынаецца не толькі з чарговых тэхналагічных і арганізацыйных новаўвядзенняў. Перад беларускай школай стаіць і больш даўняя праблема — як адаптавацца да сітуацыі, калі дзяцей становіцца менш, а настаўнікаў таксама не прыбаўляецца.

Чытайце таксама: После огласки милиция нашла «стратегию»: правоохранители дали неожиданный ответ на историю с буллингом в Барановичах

Recent Posts

«Сколько можно терпеть это бездорожье?» Жители Страдечи требуют асфальт на улице Александрова

Люди жалуются, что из-за рыхлого песка скорая не проедет, а дети не могут безопасно дойти…

19.10.2026

«С какой целью лезешь в машины? — Просто». В Барановичах странный парень дергал ручки авто и попал на видео

Местные жители засняли молодого человека, который дергал ручки авто на парковках, странно отвечал на вопросы…

19.10.2026

«Хочется отбить свадьбу — делайте вход платный»: беларусы поспорили о подарках после истории с долларом в конверте

Гомельчанка нашла в свадебном конверте один доллар и не стала обижаться. А вот в комментариях…

19.10.2026

У Мазыры залаталі яму на тратуары каля жаночай кансультацыі. Але жыхары раскрытыкавалі рамонт

У Мазыры адрамантавалі тратуар, дзе гадамі збіралася вада. Аднак жыхары незадаволеныя якасцю работ і скардзяцца…

19.10.2026

Скандинавская мечта или «ароматный» район? В Бресте на Волынке хотят построить новый малоэтажный жилой комплекс

На участке в 1,45 гектара планируют возвести два Г-образных трехэтажных дома. Внешне здания будут иметь…

19.10.2026

«Целое озеро воды»: семье из Могилева выставили счет за 127 кубов — беларусы возмутились

Семья из трех человек получила жировку с начислениями за 102 кубометра горячей и 25 кубометров…

19.10.2026