Categories: Новости

Сіла TikTok: Мінчанка паскардзілася на павольны інтэрнэт ад «Белтэлекам» — яны хутка адрэагавалі

Беларуска запісала відэа, у якім паказала нізкую хуткасць інтэрнэту ад вядомага правайдэра. Праз яе загрузка фільмаў на калядны вечар была немагчымай.

Share

Беларуска Паліна паскардзілася на нізкую хуткасць інтэрнэту ад аператара РУП «Белтэлекам» у сваім TikTok-акаўнце. Па яе словах, яна набыла тарыф па новай акцыі, якая абяцала павялічыць хуткасць Інтэрнэту. Але гэты анлайн-пакет не апраўдаў яе чаканняў.

Чытайце таксама: Выходные в офлайне: как один модем из Слуцка стал символом бед с интернетом по всей стране

Увечары 25 снежня жанчына заўважыла, што абяцаная акцыя ніяк не палепшыла якасць самой сеткі. Фільм, які яна планавала паглядзець, не хацеў загружацца. Вось, як сітуацыю каментуе сама аўтарка роліка:

«Паважаны Белтэлекам, звяртаюся да вас з падзякай. Тое, што ў гэты калядны вечар я не маю магчымасці паглядзець свой улюбёны мюзікл “Вечера на хуторе близ Диканьки”. Усё дзякуючы вашаму высокахуткаснаму інтэрнэту і “класным” акцыям “Даплаці пяць рублёў і атрымай яшчэ больш хуткі інтэрнэт”. Дзякуй за вашую хуткасць! Кліентаарыентаванасць. І тое, што майстар прыйдзе толькі ў тым выпадку, калі мы пагадзімся на гэтую класную акцыю. Дзякуй, Белтэлекам. Да пабачэння, Белтэлекам», — адзначае яна.

@polina_yasinetskaya #белтелеком #высокоскоростнойинтернет #хуженебывает #интернет ♬ оригинальный звук — frau_paulin

Праз некалькі дзён пасля публікацыі відэа ў TikTok да мінчанкі звярнуліся прадстаўнікі «Белтэлекаму», і прапанавалі ёй вырашэнне праблемы. У выніку супрацоўнік замяніў роўтэр, і інтэрнэт, як кажа сама жанчына, запрацаваў. Відэа і іншыя цяжкія файлы пачалі добра загружацца, хоць і не так, як ёй хацелася. Аўтарка роліка радая выніку, аднак задалася пытаннем, чаму для вырашэння праблемы абавязковая агалоска ў TikTok, а простых тэлефонных званкоў аператару цяпер недастаткова.

@polina_yasinetskaya #белтелеком #интернет #решениепроблем #высокоскоростнойинтернет ♬ оригинальный звук — frau_paulin

Падобны выпадак з «Белтэлекамам» — не ўпершыню

Раней беларусы неаднойчы скардзіліся на якасць паслуг ад аператара «Белтэлекам». Галоўныя праблемы, з якімі яны сутыкаліся — тэлебачанне і інтэрнэт, «што віснуць», пастаянныя збоі ў сувязі.

На меркаванне людзей, кошты на паслугі аператара зусім не апраўдваюць іх якасці. Варта прыгадаць выпадак случчаніна, які спрабаваў замяніць мадэм у аператара, і застаўся тры дні без сувязі.

Мадэм ад «Белтэлекама». Скрыншот з відэа ў TikTok

Вось, як беларусы каментуюць працу аператара пад відэа мінчанкі:

  • «У нас нічога не цягне, толькі грошы 😂».
  • «Што Белтэлекам, што мабільная сувязь абняць і плакаць. Не зразумела, за шта мы плоцім. Мусіць, за ўласныя нервы».
  • «У Белтэлекам тарыфы розныя, а хуткасць адна. Толькі грошы дзяруць з людзей».

У Міністэрстве сувязі, у сваю чаргу, прызнаюць праблемы з якасцю інтэрнэта. Але адзначаюць, што ўся праблема ў тым, што «інфраструктура проста не паспявае». Праблемы пагаршаюць будаўніцтва высотак без абавязковай мабільнай інфраструктуры, металізаваныя вокны, якія ў 1 000 раз гасяць сігнал, недахоп частот і базавых станцый, а таксама састарэлыя сеткі ў райцэнтрах і сёлах. Цалкам ліквідаваць праблему па ўсёй краіне абяцалі ажно да 2030 года.

Нагадаем, што 10 снежня 2025 г. карыстальнікі інтэрнэту ад «Белтэлекам», а таксама іншых паслуг кампаніі, выявілі, што сайты byfly.by, байфлай.бел, zala.by, зала.бел. перасталі працаваць. У кампаніі пацвердзілі, што закрылі гэтыя сайты, а ўсе свае паслугі перамясцілі на адзін сайт.

Чытайце таксама: Офис «Белтелеком» в Гомеле обновили, но очереди и хамство остались

Recent Posts

Прыпынак з мазаікай у Гомельскай вобласці не ўдалося ўратаваць — яго рыхтуюць да зносу

Нягледзячы на спробы актывістаў уратаваць твор манументальнага мастацтва, прыпынкі з савецкай мазаікай у Галоўках плануюць…

08.04.2026

«Чем больше жмотов, тем проще припарковаться». В центре Бреста вводят платные парковки, а люди спорят и задают вопросы

Вопрос платных парковок разделил брестчан на два лагеря. Сторонники решения считают, что им теперь будет…

08.04.2026

Житель Лиды раскритиковал топор из «Светофора»: два удара — и инструмент сломался

Житель Лиды пожаловался на топор из «Светофора»: инструмент сломался после двух ударов. В сети спорят…

08.04.2026

У магілёўскай калоніі №15 забаранілі амаль усю касметыку

У калоніі №15 у Магілёве забаранілі амаль усю касметыку для зняволеных: з 1 красавіка яе…

08.04.2026

Жительница Гомеля поделилась в Threads опытом работы со службой 115 — он получился неоднозначным

От быстрой засыпки ямы до ремонта в 2026 году — гомельчанка рассказала о двух опытах…

08.04.2026

«Факты громче эмоций»? Как провластные СМИ защищают техно-рейв в Беловежской пуще

После критики в соцсетях и публикации BGmedia провластные СМИ встали на защиту техно-рейва в Беловежской…

08.04.2026