У Слуцку больш няма дзе нараджаць дзяцей. Раней казалі пра рамонт, цяпер вывезлі мэблю і зачынілі дзверы радзільні.
Иллюстративное фото, беременная женщина
У Слуцку закрылі адзіны ў горадзе радзільны дом. Гэта непакоіць мясцовых жыхароў. Раней паведамлялі, што радзільня на вуліцы Манахава будзе працаваць з часовымі перапынкамі на рамонт. Аднак цяпер, як стала вядома BGmedia, яна зачынена цалкам.
Чытайце таксама: Не закрытие, а оптимизация: в Беларуси массово исчезают сельские больницы
Цяжарных пачалі перавозіць у іншыя гарады — ад Салігорска да Нясвіжа, што ўскладняе працу хуткай дапамогі і можа пагражаць бяспецы пры неадкладных сітуацыях.
Як стала вядома BGmedia, у раддоме было некалькі праблемаў: будынак патрабаваў капітальнага рамонту, колькасць родаў зменшылася, а кадраў недастаткова. «З пачатку года ў аддзяленні працавалі шмат камісій, у тым ліку з Мінска. Персанал чакаў магчымых змен і пераносу аддзялення на асноўную базу ЦРБ (Цэнтральнай раённай бальницы — рэд. BGmedia). Але поўнае закрыццё стала шокам для ўсіх», — паведаміла одна з нашых крыніц.
Яшчэ адзін наш суразмоўца адзначыў, што пра закрыццё радзільні яго жонцы паведамілі ў жаночай кансультацыі падчас вядзення цяжарнасці.
Як раней казаў галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ Аляксандр Сокал, афіцыйна поўнага закрыцця аддзялення не плануецца, але колькасць ложкаў скарацяць з 40 да 25. «Акрамя таго, паколькі служба складаная і ўзнікаюць нестандартныя сітуацыі, разглядаецца магчымасць пераносу акушэрскага аддзялення і аддзялення нованароджаных на асноўную базу ЦРБ», — дадаў ён.
Чуткі пра закрыццё аддзялення, па словах Сокала, могуць быць звязаныя з тым, што летам у сувязі з сезонам адпачынкаў і прафілактычнымі работамі аддзяленне сапраўды закрывалася на час рамонту. «У мінулыя гады летам радзільня зачынялася на мойку і дэзынфекцыю на месяц ці крыху больш. Роўна такія ж работы праводзілі ў Салігoрскім роддоме — тады цяжарных некаторы час вазілі ў Слуцк», — растлумачыў урач.
Аднак цяпер сітуацыя іншая: пасля вывазу мэблі і дэмантажу жалюзі стала відавочна, што аддзяленне не працуе. Пра закрыццё радзільні нідзе афіцыйна не паведамлялася. У мясцовых толькі былі здагадкі на гэты конт, і яны іх агучвалі ў мясцовых каналах.
У рэшце рэшт потым афіцыйна заявілі, што ў будынку радзільні праводзяцца рамонтныя работы. Але радзільню аднаўляць не плануюць.
Першы паверх часткова будзе заняты аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі і забеспячэння дзённага знаходжання пажылых людзей з тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, пераезд запланаваны на студзень 2026 года. З лістапада 2025 года частка першага паверха і другі паверх будуць выкарыстоўвацца Слуцкай станцыяй пералівання крыві. А трэці паверх аддадуць Слуцкаму дзяржаўнаму медыцынскаму каледжу імя С. І. Шклярэўскага.
Як сказаў галоўны ўрач, усе змены абумоўленыя неабходнасцю рамонту будынка і аптымізацыі працы аддзялення, а таксама недахопам кадраў. Ён паабяцаў, што ўсе супрацоўнікі будуць працаўладкаваныя.
Такім чынам, адзіная радзільня горада пакуль не прымае жанчын: цяжарных перавозяць у іншыя гарады, а афіцыйныя прычыны — стан будынка, недахоп кадраў і рамонтныя работы. У Слуцку пражывае амаль 60 тыс. чалавек.
Сёння праблема закрыцця бальніц і радзільных дамоў закранае шматлікія рэгіёны. У Любані сёлета спыніла працу акушэрскае аддзяленне, і цяпер нарадзіць там таксама няма дзе. А пасля закрыцця радзільні ў Слуцку туды немагчыма патрапіць нават тым, хто раней прыязджаў сюды з Капыля, Любані ці навакольных вёсак. У выніку цяжарным даводзіцца ехаць у іншыя гарады — за многія дзясяткі кіламетраў ад дому.
Чытайце таксама: Рожениц везут из Хойников — в Речицу, из Вилейки — в Молодечно. По всей Беларуси закрываются роддомы
У Беларусі ў апошні час назіраюцца праблемы з хатнім і мабільным інтэрнэтам. На фоне расійскага…
Жители Бреста заметили необычное «фейерверк-шоу» на перекрестке Партизанского и Московской — провода искрят, а видео…
Житель Минска жаловался на неочищенные тропинки к остановкам после снегопадов, но коммунальные службы среагировали лишь…
Детский лагерь «Звездный» в Полоцке разрушен и заброшен: районная газета прокомментировала ситуацию после нашего материала.
Жыхары Бабруйска паказалі ў TikTok вуліцы са снежнай «кашай» — камунальнікі пачысцілі не ўсе дарогі:…
Хлебозавод из Барановичей неожиданно сделал звездой TikTok Леонардо Ди Каприо. Ролик про торт «Медовая сласть»…