Прислать новость

«Спачатку папрасілі скан пашпарта, а затым запатрабавалі яўку»: БАЖ памяняў даменнае імя

21.11.2023 18:56 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

БАЖ, які рэлакаваўся з Беларусі яшчэ ў 2021 годзе, можа страціць сваё даменнае імя baj.by. Каб не страціць сайт прыйшлося пераязджаць на новы дамен – baj.media.

Амаль 20 гадоў сайт БАЖ знаходзіцца па адрасе baj.by.

Сёлета каманда Беларускай Асацыяцыі журналістаў істотна прырасла і пашырае сваю відэапрысутнасць у ТікТоку.

Читайте далее: Евгений Магда: Санкции Украины против ВПК Беларуси должны стать сигналом для наших западных союзников

Аднак літаральна на мінулым тыдні БАЖ сутыкнуўся з пагрозай адабрання даменнага імя baj.by. Прычым улады зрабілі гэта адразу пасля таго, як Асацыяцыя апублікавала сваю пазіцыю наконт «Форума па кіраванні інтэрнэтам».

Як вядома, у сярэдзіне лістапада ў Мінску пройдзе праўладны «Форум па кіраванні інтэрнэтам». Адкрытае раней мерапрыемства за часамі «иногда не до законов» перарасло ў механізм легітымізацыі рэпрэсій.

З нагоды мерапрыемства БАЖ, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Human Constanta і іншыя праваабаронцы выступілі з заявай, у якой адзначылі:

— Ніякі змястоўны дыялог паміж зацікаўленымі бакамі немагчымы ва ўмовах палітычнага крызісу і шырокамаштабных рэпрэсій.

Пасля гэтага ў Мінску заварушыліся.

Читайте далее: Фридман: возможно, ордер на арест Лукашенко уже подписан и лежит в сейфе, осталось только поставить дату

— Пасля публікацыі нашай пазіцыі па правядзенні Форума па кіраванні інтэрнэтам улады распачалі актыўныя дзеянні, накіраваныя на адабранне нашага дамена, на якім мы працавалі 20 гадоў. Пакуль самога ад’ёма не адбылося, але праходзіць вельмі цікавая перапіска з рэгістратарам. Ён настойвае на нашай асабістай прысутнасці ў Мінску, спасылаючыся на Аператыўна-аналітычны цэнтр, — распавёў намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі, фота: Белсат

З моманту рэлакацыі БАЖ у 2021 годзе ўладальнік даменнага імя спраўна выконваў усе фінансавыя абавязкі — і ніякіх пытанняў да яго з боку рэгістратара не ўзнікала. Але як толькі БАЖ непрыемна выказаўся пра «Форум па кіраванні інтэрнэтам», пачаліся праблемы:

— Паводле правіл рэгістрацыі, уладальнік дамена павінен своечасова паведамляць рэгістратару пра любыя змены. Але ніякіх зменаў апошнія гады не адбывалася, адпаведна, мы не павінны былі нічога паведамляць. Але раптам рэгістратар запрасіў фізічную прысутнасць уладальніка дамена – каб ён прыйшоў да іх, — адзначае Барыс Гарэцкі. — Рэгістратар пачаў напісваць на мінулым тыдні: спачатку проста папрасілі скан пашпарта ўладальніка, а потым паведамілі, што Аператыўна-аналітычны цэнтр усё-такі хоча асабістай прысутнасці ўладальніка.

Читайте далее: Алесь Лапко: «Не трэба ствараць у Варшаве Зыбiцкую. Трэба супрацоўнiчаць, абменьвацца досведам, гаварыць пра Беларусь»

Нават забранне старога даменнага імя не нанясе вялікай шкоды БАЖ: арганізацыя загадзя паклапацілася пра новае даменнае імя і перавяла сваю пошту:

— Мы вырашылі сыграць на апераджэнне: пераехалі на новы дамен, перанеслі ўсю пошту на новы дамен, каб не здарылася неспадзяванка: мы прачнуліся — а сайта няма. Новы дамен мы выкарыстоўваем ўжо з траўня 2023 года, і асноўная частка трафіка зараз ідзе менавіта на baj.media: пошуковыя службы ўжо даўно яго заўважылі. Страты насамрэч невялікія, калі і забяруць старое даменнае імя. Таму, улічваючы невялікую шкоду, даменнае імя могуць не адабраць, — падкрэсліў Барыс Гарэцкі.

Ніякія іншыя інфармацыйныя рэсурсы БАЖ (старонкі ў фэйсбуку, у інстаграме, у іншых сацсетках) не звязаныя з Беларуссю.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.