Касцюкаўчане скардзяцца: трапіць да стаматолага становіцца сапраўдным выпрабаваннем. Чыноўнікі ж упэўніваюць, што праблемы няма — вінаватыя самі пацыенты.
Чарга ў стаматалогіі ў Касцюковічах. Фота: "Голас Касцюкоўшчыны"
Жыхары Касцюковічскага раёна ўсё часцей сутыкаюцца з праблемай: каб трапіць на прыём да стаматолага, трэба або паўдня правесці ў жывой чарзе, або ўвогуле застацца без талона. Пры гэтым мясцовае начальства пераканана, што дванаццаці талонаў на ўвесь раён цалкам дастаткова.
Чытайце таксама: У адной з беларускіх крамаў падманваюць пакупнікоў: жанчына паказала, як завышаюць суму за мяса
Раённае выданне «Голас Касцюкоўшчыны» правяло ўласнае расследаванне і высветліла, што сітуацыя сапраўды блізкая да тупіка.
Вось, што ў мясцовым медыя даведаліся пра сітуацыю ад мясцовых жыхароў:
Нягледзячы на гэта, намесніца старшыні райвыканкама па сацыяльных пытаннях Кацярына Манушэнка заяўляе, што ніякага дэфіцыту кадраў няма, а асноўная праблема — гэта паводзіны саміх жыхароў. Згодна з яе пазіцыяй, людзі не ходзяць на прафілактычныя агляды двойчы на год, не з’яўляюцца на прыём па ўжо замоўленых талонах, грубяць рэгістратару ў чарзе і па тэлефоне. А некаторыя — нават прыязджаюць з іншых гарадоў па паслугі ў Касцюковічах.
Свае словы чыноўніцы падтрымлівае і загадчыца мясцовай стаматалогіі Наталля Мартусевіч. Паводле яе слоў, урачоў і фельчараў «быццам бы дастаткова», работнікі цэмзавода могуць абслугоўвацца на прадпрыемстве, а 12 талонаў у дзень цалкам хапае на раён з 20-тысячным насельніцтвам.
Такі падыход сведчыць пра поўнае неразуменне рэальнага жыцця людзей, заўважае Магілёў.media. Дванаццаці талонаў хапіла б хіба што ў паралельнай рэальнасці — той, дзе мясцовыя жыхары мусяць прысвячаць усё сваё жыццё спробам трапіць да стаматолага.
Але ў сапраўднасці яны яшчэ працуюць, ходзяць у крамы, гадуюць дзяцей, выконваюць абавязковыя суботнікі і наведваюць «дыялогавыя пляцоўкі», дзе тыя ж чыноўнікі доўга распавядаюць, што з медабслугоўваннем у квітнеючай Беларусі ўсё проста выдатна.
Чытайце таксама: «Калі ўрачоў не хапае, дык на што іх лаяць?»: беларусы паспрачаліся, ці варта скардзіцца на медыкаў
Карыстальнікі Threads паведамляюць пра начныя перабоі з інтэрнэтам. Аператары кажуць пра тэхработы, але скаргі ад…
У Слуцку каля паліклінікі няма зручнага пад’езду — высадзіць чалавека з інваліднасцю без парушэнняў амаль…
Судя по эскизам чиновников, в забор встроят православные кресты. Это вызывает недоумение, ведь там похоронены…
Житель Витебска показал разломанную детскую площадку на Кирова, 10. Горку демонтировали, а карусель качалась с…
В Бресте массово вырубают деревья — на улицах, во дворах и в Брестской крепости. Горожане…
Сотрудники ряда госпредприятий Бреста на протяжении двух лет систематически получали деньги от минской частной компании.