Categories: Новости

Студэнта з БДЭУ вырашылі не аднаўляць ва ўніверсітэце. Раней яго выключылі за відэа ў TikTok

Пасля выключэння з універсітэта хлопец падаваў скаргу ў Мінадукацыі. Прыйшоў адказ, які яго не задаволіў.

Share

Кірыл быў студэнтам чацвёртага курса Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта. Але давучыцца ён не здолеў. На ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да Дня ведаў, 1 верасня хлопец запісаў відэа і выклаў яго ў TikTok. Па ягоных словах, менавіта яно стала нагодай для выключэння хлопца з універсітэта.

Чытайце таксама: Хлопца выключылі з універсітэта за відэа. Ён збіраецца падаваць скаргу ў Мінадукацыі

Кірыл спрабаваў абскардзіць рашэнне ў Міністэрстве адукацыі, пра што пісаў у сваім асабістым Telegram-канале. Але адказ яго не задаволіў.

Тлумачэнні ўніверсітэта

Раней выключэнне студэнта патлумачылі тым, што ён парушыў правілы ўнутранага распарадку ўстановы адукацыі. У загадзе па адлічэнню адзначылі, што ягоныя дзеянні могуць утрымліваць прыкметы адміністрацыйнага або нават крымінальнага правапарушэння. Як патлумачыў сам Кірыл, у відэа, дзе хлопец проста стаяў на лінейцы з дзяўчынамі, пабачылі «здзек з дзяржаўнай сімволікі» толькі таму, што яны стаялі «спіной да сцяга».

Скрыншот з выдаленага відэа ў TikTok. Фота: асабісты канал хлопца

Акрамя таго, ва ўніверсітэце паведамілі, што раней да хлопца ўжо прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання (ён меў даўгі па вучобе). На гэтай падставе адміністрацыя ўніверсітэта прыняла рашэнне аб яго выключэнні.

Чытайце таксама: На студэнта з Конга маглі націснуць. Цяпер ён просіць СМІ «не палітызаваць сітуацыю»

Што адказалі ў Міністэрстве адукацыі

У Мінадукацыі разгледзелі зварот ужо былога студэнта і далі яму адказ: «Разгледзеўшы дадзеныя матэрыялы, Міністэрства адукацыі не выявіла парушэнняў дзеючага заканадаўства з боку БДЭУ». Адказ быў даволі фармальны і кароткі, без дадатковых тлумачэнняў.

Адказ ад Міністэрства адукацыі. Фота: асабісты Telegram-канал Кірыла

Хлопца такое тлумачэнне не задаволіла. «З такім адказам маглі не адказваць», — піша ён у сваім асабістым Telegram-канале. Таксама былы студэнт сказаў, што тры гады, страчаныя на вучобу, яго засмучаюць, бо ён так не змог скончыць універсітэт. Пра далейшыя планы ў жыцці Кірыл пакуль не паведамляе.

Чытайце таксама: «Парадак» любой цаной: як школа ў Беларусі цісне на настаўнікаў і вучняў

Recent Posts

«Катацца нельга, купацца нельга — а што можна?»: Віцебляне абураныя працай камунальнікаў

У Віцебску камунальныя службы засыпалі пяском зімовыя горкі, у тым ліку ў бяспечных месцах. Жыхары…

27.01.2026

Школьнікі супраць Міністэрства: змены ў ЦТ прымусілі перапланаваць падрыхтоўку да паступлення

Мінадукацыі змяніла спіс прадметаў для ЦТ і ЦЭ, што выклікала абурэнне школьнікаў: замест англійскай будучым…

27.01.2026

Дорожники на М1 в снег и ветер: «ямочный ремонт» или «осваивание бюджета»?

В TikTok появился ролик, где дорожники на трассе М1 в непогоду заделывают ямы. Пользователи спорят…

27.01.2026

Гомельчанка мерзнет дома, а коммунальщики обвиняют ее саму

Во время сильных морозов в Гомеле температура в квартире местной жительницы опустилась до 16,9 градуса.…

26.01.2026

У Жлобіне зачыняюцца адразу тры буйныя харчовыя крамы: не ўсе жыхары вераць абяцанням уладаў

Закрыццё адразу некалькіх харчовых крамаў у Жлобіне выклікала сумневы сярод жыхароў. У выканкаме запэўніваюць, што…

26.01.2026

Холодные автобусы, открытые двери и игнорирование графика: что происходит с общественным транспортом в стране

Истории из Бреста, Гродно и Дзержинского района показывают: проблемы носят не единичный, а системный характер…

26.01.2026