У Магілёве студэнтаў ВНУ і каледжаў масава далучаюць да «Белай Русі». BGmedia тлумачыць, чаму гэта супярэчыць заканадаўству аб адукацыі.
Студэнтаў БДУТ далучылі да "Белай Русі". Фота: Mogilev.media
У Магілёве адразу дзве навучальныя ўстановы апынуліся ў цэнтры ўвагі пасля паведамленняў пра далучэнне студэнтаў да праўладнай арганізацыі «Белая Русь».
Чытайце таксама: У Магілёўскім медкаледжы студэнтаў масава загналі ў «Белую Русь». Але навошта — не патлумачылі
24 лютага ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце харчовых і хімічных тэхналогій адбылося ўручэнне членскіх білетаў арганізацыі проста ў сценах універсітэта.
У мерапрыемстве ўдзельнічаў ректар Максім Кіркор, які адначасова займае кіруючую пасаду ў раённай структуры «Белай Русі». Студэнтам урачыста ўручалі білеты ў аўдыторыі ВНУ.
Сітуацыя з далучэннем студэнтаў да праўладнай арганізацыі адбываецца не ўпершыню. У кастрычніку 2025 года BGmedia паведамляла пра падобны выпадак у Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Студэнтаў сабралі на мерапрыемства «Дзень з Белай Руссю», пасля чаго ім уручылі членскія білеты арганізацыі.
Ні ў водным з выпадкаў навучэнцам так і не патлумачылі мэты ўступлення, а таксама розніцу паміж «Белай Руссю» і БРСМ, членамі якога многія ўжо з’яўляюцца.
Згодна з артыкулам 2.3 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», у навучальных установах не дапускаецца дзейнасць палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія пераследуюць палітычныя мэты. Таксама закон забараняе выкарыстанне адукацыйнага працэсу ў палітычных інтарэсах і ўцягванне навучэнцаў у палітычную дзейнасць падчас навучання.
Гэта азначае, што адукацыйная ўстанова павінна заставацца палітычна нейтральнай прасторай. Правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне або папулярызацыю палітычных структур, асабліва калі яны арганізаваныя адміністрацыяй і адбываюцца ў аўдыторыях падчас навучальнага працэсу, можа разглядацца як выкарыстанне рэсурсаў установы ў палітычных мэтах.
Закон таксама ўлічвае, што студэнты знаходзяцца ў залежным становішчы ад адміністрацыі і выкладчыкаў, таму іх удзел у падобных ініцыятывах павінен быць выключна добраахвотным і не звязаным з навучальнымі або службовымі абставінамі. Менавіта таму паведамленні пра ўручэнне членскіх білетаў у сценах ВНУ і каледжа выклікаюць пытанні адносна адпаведнасці такіх дзеянняў патрабаванням заканадаўства.
Чытайце таксама: «Знает, какие у меня сохраненки». Политическое преследование девушки из Барановичей началось из-за доноса парня
Житель Брестчины снял замор рыбы на бывших торфоразработках возле Жабинки. Чиновники заявили о вине рыбаков,…
Впервые Анну Курис задержали по административной статье. Она предполагает, что заявление на нее написал парень,…
Жители Заслоновки под Оршей показали заваленные мусором дворы. Коммунальные службы отреагировали лишь после 100 тысяч…
Ремонт улицы Брестской в Пинске вызвал пробки и жалобы. Зампред горисполкома извинился за перекрытие, но…
На Гомельшчыне жыхароў заклікаюць здаваць бяздомных жывёл у службы адлову. Пагрозы штрафамі за іх кармленне…
Жыхарка Пінска не змагла сесці ў некалькі аўтобусаў праз іх перапоўненасць школьнікамі і спазнілася на…