У каледжах і ВНУ Магілёўшчыны правялі ідэалагічныя сустрэчы пра «экстрэмізм». Студэнтаў знаёмілі з законамі і заклікалі паведамляць пра «падазроны» кантэнт.
Экстрэмісцкая памятка
У сярэдзіне красавіка ў шэрагу навучальных устаноў Магілёўскай вобласці адбылася серыя тэматычных сустрэч, прысвечаных прафілактыцы ўцягвання моладзі ў так званую экстрэмісцкую дзейнасць. Фармальна мерапрыемствы пазіцыянаваліся як інфармацыйна-асветніцкія, аднак іх змест, паводле ўдзельнікаў, меў выразны ідэалагічны характар.
Чытайце таксама: Замежным студэнтам Магілёва нагадалі пра смяротнае пакаранне
Заняткі праходзілі ў перыяд з 8 па 15 красавіка і ахапілі як каледжы, так і асобныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Нягледзячы на розных дакладчыкаў, сцэнар сустрэч быў амаль аднолькавы: спачатку слухачам тлумачылі, што такое «экстрэмізм», прыводзілі прыклады радыкальных рухаў у Еўропе, пасля чаго ўвага пераносілася на беларускі кантэкст.
Асобны акцэнт рабіўся на пераліках матэрыялаў і інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі» ў Беларусі, а таксама на адказнасці за іх распаўсюд.
У ВНУ частка сустрэч была арыентаваная не на студэнтаў, а на супрацоўнікаў. Напрыклад, у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі лекцыю праводзілі для выкладчыкаў, куратараў і адказных за ідэалагічную працу.
У каледжах жа асноўнай аўдыторыяй сталі самі навучэнцы. Часта перад імі выступалі прадстаўнікі БРСМ. Паводле сведчанняў слухачоў, у сваіх выступах яны не толькі распавядалі пра заканадаўства, але і заклікалі маладых людзей паведамляць пра выпадкі атрымання «забароненага» кантэнту — напрыклад, калі нехта дасылае адпаведныя спасылкі ў сацыяльных сетках або мэсэнджарах.
У некаторых установах студэнтам раздавалі друкаваныя матэрыялы. У іх, пасля кароткага агляду замежных радыкальных груп, падрабязна тлумачыліся нормы беларускага заканадаўства.
Асаблівую ўвагу надавалі:
Слухачам тлумачылі магчымыя наступствы — ад штрафаў і грамадскіх работ да адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй прылад, з якіх ажыццяўляўся доступ або распаўсюд інфармацыі.
У Магілёве лекцыі ў некалькіх каледжах правёў першы сакратар Ленінскага райкама БРСМ Данііл Васільеў. У сваіх выступах ён сцвярджаў, што праз інтэрнэт на моладзь нібыта ўплываюць «дэструктыўныя сілы», і папярэджваў пра адказнасць за распаўсюд апазіцыйных поглядаў або заклікі да супрацьпраўных дзеянняў.
Фармальна падобныя сустрэчы падаюцца як прафілактыка і прававая асвета. Аднак, як адзначаюць праваабронцы, на практыцы яны часта выходзяць за межы нейтральнага інфармавання і набываюць выразна палітычны падтэкст.
Замест дыскусіі пра бяспеку ў інтэрнэце і крытычнае мысленне студэнты атрымліваюць сігнал пра неабходнасць кантролю за інфармацыяй — у тым ліку і за паводзінамі іншых.
Чытайце таксама: У навучальных установах Магілёва студэнтаў прымушаюць уступаць у «Белую Русь»
У Бабруйску прытулак для 160 сабак мог страціць тэрыторыю пад вальерамі. За некалькі дзён на…
Жительница Кобрина после прогулки по лесу возле озера Каташи рассказала, что была неприятно удивлена состоянием…
Жыхары вуліцы Якуба Коласа ў Слуцку кажуць, што пасля дажджу выйсці з дому становіцца складана.…
У Слуцку сезон пакосу травы завяршыўся 1 кастрычніка, але на некаторых участках горада яе так…
После прежних обещаний завершить ремонт путепровода на Солнечной до конца года нынешние слова о проектной…
Анкету проводят в рамках проекта «Портрет беларуской женщины». Отказавшихся от участия требуют отдельно перечислять и…