Сяльчане Копцеўкі распрацавалі ўласны бізнэс-план, каб захаваць калгас, але ўлада прапануе толькі ідэолага і не дае яснага рашэння.
Супрацоўнікі "Копцеўскай Нівы" на сустрэчы з кіраўніцтвам раёна
Сяльчане распрацавалі ўласны бізнэс-план, каб пакінуць на плаву роднае сельгаспрадпрыемства, аднак з усіх магчымых кандыдатур на дырэктара ім прапануюць толькі намесніка па ідэалогіі або фактычна «ката ў мяшку».
Чытайце таксама: Работники колхоза обратились к Лукашенко, потому что не хотят работать на чиновника, которого тот сам и уволил
Актавая зала Дома культуры ў Копцеўцы была запоўнена да апошняга месца. Жыхары аграгарадка, якія адначасова працуюць у ААТ «Копцеўская Ніва», прыйшлі на сустрэчу з кіраўніцтвам з Горак — старшынямі райвыканкама, сельвыканкама і раённага савета дэпутатаў. Падставай для хвалявання стала тое, што «Копцеўскую Ніву» хочуць расфармаваць і далучыць да іншага, больш паспяховага прадпрыемства.
Каб не дапусціць гэтага, работнікі на чале з галоўным бухгалтарам прэзентавалі ўласны бізнэс-план, піша «Горацкі веснік». Але старшыня райвыканкама Мікалай Арлёнак адразу паставіў пытанне рубам: хто гэта ўсё будзе рэалізоўваць? З яго слоў, у наяўнасці толькі кадравы «рэзерв» і намеснік дырэктара па ідэалогіі. Напрыканцы чыноўнік наогул сарваўся на раздражнёны тон: «Встрепенитесь и начинайте все работать! Посмотрим, какая будет отдача. Время покажет правильность решения».
Раней работнікі «Копцеўскай Нівы» ўжо звярталіся да Лукашэнкі праз TikTok, бо баяліся, што далучэнне да СЗАО «Горы» можа знішчыць іх гаспадарку. Людзі згадвалі, што прызначаны туды кіраўнік раней ужо атрымліваў вымову ад Лукашэнкі, і не хацелі працаваць пад ягоным кіраўніцтвам.
Сяляне масава падпісвалі калектыўныя лісты ў раён, вобласць і адміністрацыю Лукашэнкі. Пасля гэтага была першая рэакцыя ўладаў: у аграгарадок прыязджала раённае начальства, мужчыну, які выклаў відэазварот, «папрасілі» яго выдаліць, а работнікам далі два дні, каб скласці бізнэс-план.
Пасля таго, як гісторыя атрымала шырокі розгалас у СМІ, адбылася згаданая вышэй сустрэча з чыноўнікамі. Аднак яна не задовольніла патрабаванняў жыхароў: прадпрыемства пакінулі ў тым жа падвешаным стане, а пытанне пра кіраўніцтва так і не вырашылі.
Чытайце таксама: На адным з прадпрыемстваў Асіповіцкага раёна кароў кармілі бруднай саломай, змешанай з гноем
На Гомельшчыне жыхароў заклікаюць здаваць бяздомных жывёл у службы адлову. Пагрозы штрафамі за іх кармленне…
Жыхарка Пінска не змагла сесці ў некалькі аўтобусаў праз іх перапоўненасць школьнікамі і спазнілася на…
В Беларуси сохраняются проблемы с бездомными собаками, жестоким обращением с животными и не только. Северные…
Жыхарка Брэста сцвярджае, што ёй не працягнулі бальнічны па даглядзе за захварэлым дзіцем, бо вычарпаны…
В 2026 году в Барановичах планируют отремонтировать 19 жилых домов. У местных жителей есть вопросы…
Жыхарка Гомеля сцвярджае, што зламала руку каля ўваходу ў «Еўраопт» і цяпер спрабуе праз суд…