Жыхары Ісерна звярнулі ўвагу на занядбаны стан мясцовых могілак. На фотаздымках, апублікаваных людзьмі, заўважна пашкоджаная агароджа і няскошаная трава.
Могілкі ў Ісерна Слуцкага раёна, фота мясцовых жыхароў
Жыхары аграгарадка Ісерна Слуцкага раёна скардзяцца на стан мясцовых могілак. Паводле іх слоў, тэрыторыя доўгі час не прыводзіцца ў парадак, а высокая трава ўжо амаль цалкам закрывае агароджу.
Чытайце таксама: «Госпадзі, хто за гэта адкажа?» У Міёрскім раёне каровы вытапталі могілкі і пашкодзілі помнікі
На фатаграфіях, якія даслалі мясцовыя жыхары, бачна, што трава на асобных участках вырасла вышэй за плот. Частка агароджы нахілілася і выглядае пашкоджанай. На заднім плане можна заўважыць пахаванні і крыжы, якія таксама апынуліся сярод густой расліннасці.
Вось, як адзін з мясцовых жыхароў так апісаў сітуацыю: «Няўжо ў ЖКГ няма людзей, каб прывесці ў парадак могілкі? Гэта жах. Плот хутка ўпадзе, трава ўжо вышэйшая за яго. Няўжо так складана падтрымліваць тэрыторыю ў парадку?»
Як адзначаюць самі случчане ў сацсетках, праблема можа быць звязаная і з недахопам работнікаў. Пасля таго як на камунальныя службы ўсклалі адказнасць за ўтрыманне могілак па ўсім раёне, нагрузка на супрацоўнікаў істотна павялічылася.
У выніку нават элементарныя працы — абкошванне травы, рамонт агароджаў і прыбіранне тэрыторыі — не заўсёды выконваюцца своечасова.
Ніхто не ведае, які сайт у вашай краіне заблакуюць заўтра раніцай. Не чакайце, пакуль ваш інтэрнэт канчаткова ператворыцца ў пустыню. Будзьце гатовыя да любых забарон разам з BGlobalVPN.
Заставайцеся на сувязі. Спасылка на падключэнне BGlobal VPN — тут
Пытанні да стану пахаванняў узнікаюць у Слуцкім раёне не ўпершыню.
Раней мясцовыя краязнаўцы і жыхары звярталі ўвагу на пашкоджанне старых надмагілляў у самім Слуцку. У прыватнасці паведамлялася пра разбурэнне часткі гранітных элементаў на магіле Люцыны Орды.
Перыядычна становяцца вядомыя і выпадкі вандалізму. На старых могілках псавалі помнікі, наносілі надпісы на надмагіллі, а некаторыя гістарычныя пахаванні былі сур’ёзна пашкоджаныя.
На асобных участках працу па доглядзе за могілкамі ў Слуцку часткова бяруць на сябе прадпрыемствы і грамадскія ініцыятывы. За пахаваннямі салдат Другой сусветнай вайны замацаваныя гарадскія арганізацыі, якія праводзяць уборку і ўскладаюць кветкі да памятных дат.
У каталіцкай частцы могілак рэгулярна арганізоўваюць прыборку вернікі. Да работ па добраўпарадкаванні таксама прыцягваюць школьнікаў і супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў.
Аднак гэтага аказваецца недастаткова для падтрымання ў належным стане ўсіх могілак раёна.
Згодна з дзейнымі правіламі, менавіта жыллёва-камунальныя службы павінны займацца ўтрыманнем могілак, кантраляваць іх стан, ліквідаваць наступствы вандалізму і пры неабходнасці паведамляць прапарушэнні ў міліцыю.
Але, як адзначаюць мясцовыя жыхары, на практыцы многія праблемы застаюцца без аператыўнага вырашэння.
Скаргі на высокую траву, занядбаныя агароджы, крадзежы дрэваў і недастатковы догляд рэгулярна ўзнікаюць у розных населеных пунктах Слуцкага раёна.
Чытайце таксама: У Беларусі зацвердзілі новыя правілы дагляду за могілкамі: хто цяпер адказвае за смецце і беспарадак?
У Магілёве плануюць адкрыць аддзяленне пасольства Расіі. Афіцыйна — дзеля зручнасці грамадзян, але пытанняў гэта…
Гомельчанин показал, как подвал дома на Жемчужной, 22 заливает водой после капремонта. Узнали, возможно ли…
От девушки в грубой форме и с угрозами требовали «сдать» имена других участников уличной встречи,…
Рыбак показал закрытые на замок мостики, частные пирсы и целое озеро за забором. После общественного…
В Кобрине дорожники «отчитались» об асфальте в переулке Строительном. На деле дорога оказалась совсем другой…
Раптоўныя праверкі Мінлясгаса паказалі недахопы ў працы некалькіх лясніцтваў Магілёўскай вобласці ў разгар пажаранебяспечнага сезона.