У Аршанскім раёне ўсё часцей фіксуюць акты вандалізму на мясцовых могілках. Жыхары рэгіёна абураныя тым, што ні міліцыя, ні чыноўнікі не спяшаюцца рэагаваць на сітуацыю.
Чытайце таксама: Три худшие реставрации Брестчины: когда восстановление превращается в издевательство
Нядаўняе відэа ў TikTok, знятае на старых Целянцееўскіх могілках, разляцелася па розных сацсетках: у кадрах відаць дзясяткі паваленых і пашкоджаных надмагільных пліт.
У каментарах пад ролікам адна з мясцовых жыхарак распавяла, што раней ужо паведамляла ўлады пра падобныя разбурэнні на Задняпроўскіх могілках. Але тады яе звароты так і засталіся без адказу.
@tanya.3004 #Орша #вандалы #беларусь #боль #кладбище ♬ оригинальный звук — Татьяна
Пад відэа з’явіліся дзясяткі эмацыйных каментароў:
- «Бумеранг гуляе з такімі рэчамі вельмі жорстка. Як можна такое тварыць? Свет перавярнуўся».
- «Жорстка, бесчалавечна — разам з помнікамі яшчэ раз ламалі душы людзей, якія страцілі родных».
- «У горадзе на кожным скрыжаванні камеры. Могуць хоць адну на могілкі павесіць! Трэба патрабаваць!»
- «Трэба знайсці вінаватых і прымусіць аплаціць увесь рамонт — нават у крэдыт. Можа, тады хоць хтосьці падумаў бы перад тым, як такое рабіць».
Пакуль што ні міліцыя, ні гарадскія службы не даюць афіцыйных каментароў наконт здарэння ў Оршы. Жыхары ж патрабуюць усталяваць камеры або фотапасткі на могілках і ўзмацніць ахову гістарычных пахаванняў, каб спыніць хвалю вандалізму.

Агульная праблема па ўсёй Беларусі
Выпадак у Аршанскім раёне — не адзінкавая гісторыя. BGmedia ужо пісала пра падобны інцыдэнт у Слуцку, дзе на могілках у вёсцы Бокшыцы невядомыя скралі туі. А ў самім горадзе сітуацыя яшчэ горшая: на ваенных могілках часам пасвяцца козы, а на габрэйскіх — каровы.
Пахаванні гістарычных дзеячоў у Слуцку часта застаюцца без аховы, на іх з’яўляюцца непрыстойныя надпісы, а надмагільныя пліты абрабоўваюць. Праблема вандалізму на могілках мае сістэмны характар і стала вынікам адсутнасці належнага кантролю з боку мясцовых уладаў.
Чытайце таксама: У Бокшыцах Слуцкага раёна невядомыя выкапалі туі з могілак
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: