Найбуйнешы сэрвіс па продажы білетаў «Квіткі.бай» ліквідуюць пасля 16 год працы.
Чытайце таксама: Умер начальник одного из отделов брестской милиции. Он известен тем, что снимался в пропагандистском фильме
Стала вядома, што юрыдычная асоба сэрвісу знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэнне ўласнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасня. Аб гэтым паведаміла расследвальніцкае медыя «Бюро».
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», кіраўніцтва кампаніі раней затрымлівалі сілавікі — старонкі сервіса квіткоў у сацсетках выдалялі ці зрабілі прыватнымі, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў былі па-за зонай доступу.
Напачатку ў кампаніі ўсё патлумачылі «тэхнічным збоем», а пасля аднавілі працу сайта. Але потым з’явілася паведамленне, што Kvitki.bу часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаннях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.
Мяркуюць, што затрыманне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць звязана з чатам беларускіх арганізатараў канцэртаў «ОргBY», прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле версіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненне былы дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.
Чытайце таксама: «Я ў поўнай дупе»: самазанятай налічылі за «камуналку» па кошце для «дармаедаў»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: