Categories: Новости

У Беларусі пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні. Сярод іх тыя, хто судзіў Статкевіча, Севярынца, Багінскую

У некаторых з іх пяцігадовы кантракт пачаўся два месяцы таму — але суддзі звольніліся.

Share

«Наша Ніва» паведаміла пра сыход у адстаўку беларускіх суддзяў. Чацвёра з іх прысуджалі «суткі» і штрафы ўдзельнікам акцый пратэсту і іншым апазіцыянерам.

  • Аляксей Бычко, Мінскі гарадскі суд

Стаў суддзёй Цэнтральнага раёна Мінска яшчэ ў 2004 годзе. У канцы 2000-х даваў па 15 сутак і маладафронтаўцам («Малады Фронт» — самая вялікая моладзевая апазіцыйная арганізацыя, яе заснавальнік — палітвязень Павел Севярынец), і прадпрымальнікам, і палітыку Віктару Івашкевічу. У 2011 годзе суддзя трапіў пад санкцыі Еўрасаюза. Кантракт Бычко дзейнічаў да 2022 года, але ён вырашыў сысці датэрмінова.

  • Аляксей Кісляк, суд Ленінскага раёна Мінска

Гэты суддзя адпрацаваў з новага пяцігадовага кантракта трохі больш за год — і папрасіўся ў адстаўку. Да выбараў праз яго прайшлі як мінімум 15 працэсаў. Кісляк судзіў у тым ліку Міколу Статкевіча, Эдуарда Пальчыса, пісьменніка Уладзіміра Арлова. Кісляк нікога не адправіў на суткі, але даваў буйныя штрафы.

Читайте также: «Что ты думаешь — это уже твои проблемы»: В Пинске после выборов судья отказался вести дела по 23.34 КоАП и уволился

  • Іван Касцян, суд Цэнтральнага раёна Мінска

Іван Касцян працаваў суддзёй з 2017 года. Судзіў многіх вядомых дзеячаў апазіцыі — Юрася Губарэвіча, Мікалая Казлова, Змітра Дашкевіча, Ніну Багінскую, Максіма Вінярскага. Даваў 15 сутак Паўлу Севярынцу. Па артыкуле 23.34 агулам выдаў штрафаў на 60 тысяч рублёў, прысудзіў 139 сутак

  • Таццяна Трапашка, суд Жодзіна

Новы пяцігадовы кантракт у яе пачаўся… толькі два месяцы таму. Вядомы тры палітычныя працэсы, якімі займалася Трапашка. Усе тры разы яна давала дэманстрантам па 10 базавых велічыняў і адпускала з СІЗА.

  • Віталь Янюк, суд Наваполацка

Актыўнасць у Наваполацку была не такая вялікая, у базе няма звестак пра палітычныя працэсы Янюка. Новы кантракт пачаўся ў яго ў лютым 2020 года. Апроч таго, Уладзімір Космач папрасіўся ў адстаўку з пасады старшыні Ганцавіцкага суда, але застаўся проста суддзёй.

Recent Posts

В Кобрине задержали супругов, в Барановичах мужчину убили у всех на глазах: что произошло в Бресте и области 3 сентября

А в Бресте троих человек судили за контрабанду «Оземпика» почти на миллион рублей. Подробности этих…

03.09.2024

«Стоило полякам поработать». Почему в пункте пропуска «Брест» на выезд в Польшу исчезли очереди

У беларусов есть несколько объяснений исчезновения очередей. Кто-то хвалит поляков, некоторые радуются началу учебного года…

03.09.2024

«Какая служба должна заниматься этим?»‎: брестчане недовольны качеством благоустройства в городе

Речь про хаотично растущие кусты вдоль тротуаров и велосипедных дорожек. Горожане пишут, что «все это…

03.09.2024

«Я обеспокоена состоянием здоровья». Мария Колесникова больше года находится в ПКТ — без посылок и необходимой еды

По информации ее сестры Татьяны Хомич, сегодня Мария Колесникова фактически голодает в колонии. Она весит…

03.09.2024

За 10 лет Брестчина потеряла без малого 61 000 работников. Это больше, чем население Кобрина

Белстат опубликовал новые цифры статистики занятого в экономике населения. BGmedia сравнило их с данными десятилетней…

03.09.2024

«У двоих был слишком чистый телефон». Кого и как силовики проверяют на границе Беларуси (истории из чатов)

Пересекающие беларускую границу люди знают, что нужно почистить телефон, чтобы силовики в нем ничего не…

03.09.2024