У Беларусі плануецца ўвядзенне другой бясплатнай спробы экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) для тых, хто не здолеў зацяжарыць пасля першай спробы.
Чытайце таксама: Дзяржаўныя СМІ пачалі распаўсюджваць відэа з заклікамі да жанчын не рабіць аборты
Паводле словаў Дзмітрыя Лазара, начальніка аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, бясплатнае ЭКА з’яўляецца вельмі запатрабаванай мерай падтрымкі маладых сем’яў, што не могуць нарадзіць дзяцей. Аб гэтым ён паведаміў БЕЛТА.
У Беларусі, згодна з дадзенымі Міністэрства аховы здароўя, першая бясплатная спроба ЭКА прыводзіць да цяжарнасці прыкладна ў 40% выпадкаў. Але пры гэтым 60% жанчын не могуць пасля яе зацяжарыць. Менавіта таму, на меркаванне Лазара, другая бясплатная спроба будзе актуальнай для многіх пацыентак.
На дадзены момант ўносяцца новыя змены ў заканадаўства, разлічваецца агульны памер матэрыяльнай нагрузкі. Пасля гэтага працэдура будзе запушчана ў 2026 годзе.
За чатыры гады дзеяння праграмы было праведзена 6095 цыклаў ЭКА. Яны абышліся ў суму каля 22 мільёнаў беларускіх рублёў. У выніку настала 2424 клінічныя цяжарнасці.
Чаму ўлады робяць стаўку на падтрымку ЭКА
Дэмакрафічная сітуацыя ў краіне застаецца напружанай. За 2024 год колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася амаль на 47 тысяч чалавек. У параўнанні з 2020 годам насельніцтва зменшылася прыкладна на 300 тысяч, а з 2000 года — на 893 255 чалавек.
Эксперты адзначаюць, што рэальныя лічбы могуць быць яшчэ горшыя, бо афіцыйная статыстыка ўлічвае і тых, хто жыве за мяжой, але застаецца зарэгістраваным у Беларусі.
Гэтыя дадзеныя сведчаць аб працяглым дэмаграфічным спадзе, які патрабуе дадатковых мераў па падтрымцы рэпрадуктыўнага здароўя, у прыватнасці праз магчымасці ўвядзення другой спробы бясплатнага ЭКА.
Чытайце таксама: Число уехавших из Беларуси с 2018 года трудоспособных граждан сопоставимо с населением трех городов Брестской области
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: