Беларускія школьнікі могуць карыстацца смарт-гадзіннікамі падчас вучэбнага дня. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі ў тлумачэнні, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале на гэтым тыдні.
Раней смарт-гадзіннікі дазвалялі толькі вучням малодшых класаў. Аднак гэта прывяло да некаторых праблемаў — напрыклад, школьнікі сярэдніх і старэйшых класаў не маглі карыстацца гадзіннікамі для аплаты ў буфетах і іншых школьных сэрвісах. Цяпер жа гэты недахоп вырашаны.
Чытайце таксама: Школьнікі не могуць расплочвацца з віртуальнай карткі ў буфетах. Што ім прапанавалі?
«Пастанова №136 не распаўсюджваецца на выкарыстанне смарт-гадзіннікаў», — удакладняюць у Міністэрстве.
З 1 верасня была ўведзена агульная забарона на карыстанне мабільнымі прыладамі падчас вучэбнага дня.
Аднак было зроблена выключэнне для дзяцей, якім неабходна выкарыстоўваць мабільныя прылады па медыцынскіх паказаннях. Сярод іх:
- дзеці з цукровым дыябетам на помпавай інсулінавай тэрапіі;
- дзеці з хваробамі сэрца, якія ўплываюць на рытм сэрцабіцця;
- дзеці з парушэннямі камунікацыі (напрыклад, расстройства аўтыстычнага спектру);
- дзеці з парушэннямі слыху і/ці зроку, якія могуць выкарыстоўваць гадзіннік як сінхранізатар маўлення.
Разам з гэтым застаецца актуальнай праблема цяжкіх заплечнікаў, вага якіх перавышае санітарна-гігіенічныя нормы. Не ва ўсіх школах дзецям дазваляюць браць з сабой планшэты з электроннымі падручнікамі (без доступу ў інтэрнэт) замест папяровых кніг. Часта гэта тлумачаць тым, што пастанова дазваляе карыстацца планшэтамі толькі ў медыцынскіх мэтах. Але некаторыя школы ўсё ж ідуць насустрач вучням і дазваляюць выкарыстанне прылад, калі гэта падтрымлівае кіраўніцтва навучальнай установы.
Чытайце таксама: Жанчына паказала, колькі важыць школьны заплечнік. Вынік здзівіў многіх
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: