Свята адкрылася мітынгам. «Гэтая дата [25 сакавіка] з’яўляецца падмуркам развіцця нашай краіны і бяспекі нашага суверэнітэту. Гэта свята нацыі, якая памятае сваіх герояў і сваю гісторыю», — адзначыў выконваючы абавязкі старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек.
«Давайце разам шанаваць і берагчы беларускую дзяржаўнасць, давайце разам змагацца за нашу свабодную, справядлівую, прававую, салідарную Беларусь, разам мы пераможам», — звярнуўся да гасцей фестывалю старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.
На мерапрыемстве прынялі тры рэзалюцыі — заклікалі ўмацоўваць суверэнітэт Беларусі, падтрымліваць беларускую мову і ўвекавечыць у горадзе памяць дзеячаў БНР Аляксандра і Івана Цвікевічаў, якія нарадзіліся ў Берасці. Арганізатары фестывалю прапанавалі ўстанавіць памятную дошку на старым корпусе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – там была мужчынская гімназія, дзе вучыліся Цвікевічы.
Пасля мітынга пачалася музычная праграма. Перад берасцейцамі выступілі гурты Cad Goddeu, Zolki-band, «Сразу Май», «Спрат», :B:N:, Re1ikt. Працавалі пляцоўка з рамеснымі вырабамі, выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР «Брэст 100 год таму», дзіцячая пляцоўка.
100-годдзе БНР сёння адзначаюць у Мінску, Гомелі, Гродна і іншых гарадах. Святочны канцэрт у Мінску праходзіць на плошчы Парыжскай Камуны каля Вялікага тэатра оперы і балета. Гарадскія ўлады дазволілі правесці мерапрыемства. Паводле інфармацыі журналістаў, на плошчы сабраліся да 5 тысяч чалавек, піша tut.by. Відавочцы паведамляюць, што супрацоўнікі органаў правапарадку не дазваляюць пакідаць пляцоўку людзям з бел-чырвона-белай сімволікай.
На плошчы Якуба Коласа ў Мінску, дзе планавалі правесці забароненае шэсце, затрамылі да 50 чалавек, піша tut.by. Частка затрыманых ужо выйшла на волю.
Материалы по теме:
Что за праздник День Воли и почему его надо отмечать
Брестчане: Отмечать День Воли нужно так, как отмечается День Независимости
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: