У Берасці адзначылі 100-годдзе БНР (фота)

На вулічны фестываль, які адбыўся 25 сакавіка на плошчы Свабоды, прыйшлі каля 400 чалавек.

Share

Свята адкрылася мітынгам. «Гэтая дата [25 сакавіка] з’яўляецца падмуркам развіцця нашай краіны і бяспекі нашага суверэнітэту. Гэта свята нацыі, якая памятае сваіх герояў і сваю гісторыю», — адзначыў выконваючы абавязкі старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек.

«Давайце разам шанаваць і берагчы беларускую дзяржаўнасць, давайце разам змагацца за нашу свабодную, справядлівую, прававую, салідарную Беларусь, разам мы пераможам», — звярнуўся да гасцей фестывалю старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі.

На мерапрыемстве прынялі тры рэзалюцыі — заклікалі ўмацоўваць суверэнітэт Беларусі, падтрымліваць беларускую мову і ўвекавечыць у горадзе памяць дзеячаў БНР Аляксандра і Івана Цвікевічаў, якія нарадзіліся ў Берасці. Арганізатары фестывалю прапанавалі ўстанавіць памятную дошку на старым корпусе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта – там была мужчынская гімназія, дзе вучыліся Цвікевічы.

Пасля мітынга пачалася музычная праграма. Перад берасцейцамі выступілі гурты Cad Goddeu, Zolki-band, «Сразу Май», «Спрат», :B:N:, Re1ikt. Працавалі пляцоўка з рамеснымі вырабамі, выстава гістарычных фотаздымкаў да 100-годдзя БНР «Брэст 100 год таму», дзіцячая пляцоўка.

100-годдзе БНР сёння адзначаюць у Мінску, Гомелі, Гродна і іншых гарадах. Святочны канцэрт у Мінску праходзіць на плошчы Парыжскай Камуны каля Вялікага тэатра оперы і балета. Гарадскія ўлады дазволілі правесці мерапрыемства. Паводле інфармацыі журналістаў, на плошчы сабраліся да 5 тысяч чалавек, піша tut.by. Відавочцы паведамляюць, што супрацоўнікі органаў правапарадку не дазваляюць пакідаць пляцоўку людзям з бел-чырвона-белай сімволікай.

На плошчы Якуба Коласа ў Мінску, дзе планавалі правесці забароненае шэсце, затрамылі да 50 чалавек, піша tut.by. Частка затрыманых ужо выйшла на волю.

Материалы по теме:

Что за праздник День Воли и почему его надо отмечать

Брестчане: Отмечать День Воли нужно так, как отмечается День Независимости

Recent Posts

«Обещали в порядок привести, на этом все закончилось». В Малорите высохло Военное озеро

На месте водоема остались ил и лужи. В комментариях жители вспоминают прежнее озеро и обсуждают…

10.10.2026

Пустыя паліцы і затрымкі заробкаў. Былы супрацоўнік расказаў пра ўнівермаг «Слуцк» пад кіраўніцтвам былой сенатаркі

Былы супрацоўнік універмага «Слуцк» расказаў BGmedia пра праблемы з пастаўкамі, утрыманні з заробкаў і закрыццё…

10.10.2026

У Гомелі скардзяцца на вуліцы без асвятлення. Падобныя праблемы ёсць і ў іншых буйных гарадах

У Гомелі жыхары розных раёнаў скардзяцца на цёмныя вуліцы і неасветленыя прыпынкі, а ў Магілёве…

09.10.2026

«Дома сыро, люди болеют. Чего выжидать». Брестчане недовольны, что отопление начнут включать только с 12 октября

Сначала тепло дадут социальным объектам, а уже потом в жилой фонд. Брестчане жалуются, что в…

09.10.2026

Улады двойчы адмовіліся разглядаць звароты пра аварыйны дом у Зялёным Боры

Жыхары дома 1951 года скардзяцца на расколіны ў сценах і разбурэнне падмурка. Райвыканкам і аблвыканкам…

09.10.2026

«Уже водителей за баранов считают». ГАИ объяснила установку «лежачих полицейских» в Барановичах и нарвалась на критику

В TikTok «Нашего края» появился комментарий ГАИ о безопасности. Горожане пожаловались на разбитую подвеску, выхлопы…

09.10.2026