Marginalis — насычаны філасофскі раман, дзеянне якога ахоплівае больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясятак краінаў, пазл з мноства сюжэтных ліній і філасофскіх ды псіхалагічных матываў, якія складаюцца ў адно цэлае.
Дзеянне рамана разгортваецца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.
Кніга была прызнана самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане абʼёмам 251 944 знака (у друкаванай кнізе 197 старонак — заўвага аўт.) сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса — праектам «Рэкорды Куфара».
Сачыць за навінамі пра раман можна праз хэштэг #Marginalis
Даведка «БГ»:
Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. У 2013 скончыў факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ па спецыяльнасці «Сацыялогія», у 2014 — магiстратуру Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў пры НАН РБ. Зʼяўляецца выпускніком Беларускага калегіума, Лятучага ўніверсітэта, Школы маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускiх пiсьменнiкаў» і Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання (Беларусь, Швецыя).
На дадзены момант навучаецца ў аспірантуры Акадэміі навук, з’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогій «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопіса infographer.by і каардынатарам праекта «Народны журналіст».
Публікаваўся ў такіх часопісах, як «Дзеяслоў», «Маладосць», «Паміж», pARTtisan, а таксама ў зборніку «Параходзік сучаснасці».
Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась ды была намінаваная на шэраг літаратурных прэмій, у прыватнасці, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: