Культавы твор класіка беларускай літаратуры прадставілі як калейдаскоп сцен, пачынаючы з раздзела «Леснікова пасада» і заканчваючы «Смерцю Міхала». Пачатак спектакля быў мінімалістычным — сіні задні фон і тры падвешаных кавалка лёду, паміж якіх блукаў галоўны герой. Крыху пазней сцэна пачала ажываць: з’явіліся іншыя акторы, якія візуалізавалі кожны ўзнікаючы вобраз і сітуацыю. Працы з прадметам у спектаклі было неверагодна многа — і некаторыя рэжысёрскія знаходкі паказаліся вельмі ўдалымі. А вось уласна лялек было няшмат, што — такую размову мы пачулі ў антракце — збіла з панталыку гледачоў, якія прыйшлі ў тэатр лялек упершыню. Хоць назваць гэта недахопам спектакля нельга.
Што да самога дзеяння, то пастаноўка прадстаўляла ілюстрацыю да паэмы. Некаторыя сцэны былі вырашаны вельмі цікава, так, што скура пакрывалася мурашкамі. А дзесьці рэжысер быццам заігрываў з гледачом, дадаючы ў сур’езныя сцэны залішні гумар, толькі б публіка не сумавала. Паўнавартасная карцінка сабралася пад фінал спектакля — сцэну хваробы Міхала і фінальны маналог можна назваць самымі моцными ў пастаноўцы.
Цікава і вось што: режысёру ўдалося паказаць спалучэнне праваслаўя і паганства, характэрнае для беларускіх зямель. Героі ў буквальным сэнсе раяцца з Богам пры прыняцці важных рашэнняў. І адначасова ў пастаноўцы ажываюць прыродныя з’явы. Гэта надае дзеянню нейкую жвавасць і дакладнасць.
Калектыў тэатры ў «Новай зямлі» паказвае свае лепшыя бакі. Удала вырашаны касцюмы і сцэнаграфія, цікава падабрана музыка. І, канешне, нельга не адзначыць працу актораў — Рамана Пархача, Андрэя Паляньскага, Ліліі Версты і інш. Дарэчы, у спектаклі занята амаль што не ўся трупа. «Новая зямля» — гэта, безумоўна, важная работа ў жыцці Брэсцкага тэатра лялек.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: