У Брэсцкай вобласці адкрыецца школа, дзе будуць знаёміць з птушкамі

13.02.2018 11:35 Фото: . Источник фото

Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць бясплатныя школы бёрдвочара ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях.
Читайте BGmedia в:

Бёрдвочынг, ці назіранне за птушкамі ў дзікай прыродзе, ужо даўно зрабіўся адным з самых папулярных хобі ў многіх краінах. Адкрываць для сябе новыя віды птушак, сачыць за іх паводзінамі і атрымліваць асалоду ад назірання за імі можна нават у гарадах. Толькі ў Мінску можна пабачыць каля 200 відаў птушак!

Калі вы хочаце даведацца, якія птушкі пяюць у кустах, якая сава носіць штаны, якія птушкі маюць зачосы, запісвайцеся ў школу бёрдвочара ў сваім горадзе і хутка ўбачыце, як многа розных птушак вакол. Брэст, Кобрын, Камянец, Баранавічы, Бяроза, Пружаны, Гомель, Тураў і Мазыр чакаюць сваіх вучняў-птушкароў.

Заяўкі прымаюцца ад людзей з 18 гадоў незалежна ад адукацыі і прафесіі.

Школа складаецца з васьмі заняткаў у класе і двух практычных птушыных экскурсій, якія пройдуць у выходныя. Кожны выпускнік школы бёрдвочара атрымае вызначальнік птушак.

Каб запісацца ў школу, трэба абраць горад, расказаць, чым вас зацікавіла школа, і даслаць свае кантакты на электронны адрас salavei@ptushki.org. Школы пачнуць заняткі ў сакавіку-красавіку. Запісацца пажадана ў лютым: колькасць месцаў абмежаваная. Заняткі бясплатныя.

Кантактная асоба: Карына Салавей, тэл. (8029) 264-87-66, электронная пошта salavei@ptushki.org.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.