Categories: Новости

У Брэсце ўрачыста адкрылі Кабінет кітайскай чайнай культуры

У Беларусі ўсё часцей з’яўляюцца праекты па вывучэнню кітайскай мовы і культуры — што стаіць за гэтай тэндэнцыяй?

Share

У Брэсце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна адкрылі Кабінет кітайскай чайнай культуры. Такі кабінет дазваляе знаёміць студэнтаў і гасцей універсітэта з кітайскай чайнай культурай, праводзіць лекцыі і майстар-класы, арганізоўваць сустрэчы з кітайскімі дэлегацыямі і папулярызаваць мову і традыцыі Кітая.

Чытайце таксама: У Баранавічах адкрылі клас Канфуцыя, каб школьнікі паглыблена вывучалі кітайскую мову

Падзея адбылася падчас святкавання 80-гадовага юбілею ўніверсітэта і супала з візітам дэлегацый з Аньхойскага ўніверсітэта (Кітай) у сувязі з пяцігоддзем Інстытута Канфуцыя ў БрДУ. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал Брэсцкага аблвыканкама.

Стварэнне кабінета — частка дзяржаўнай практыкі пашырэння кітайскіх адукацыйных і культурных праектаў у Беларусі, што стала тэндэнцыяй апошніх гадоў. BGmedia ўжо пісала пра тое, што ў сярэдняй школе №7 у Баранавічах адкрыты клас Канфуцыя, дзе школьнікі паглыблена вывучаюць кітайскую мову. Гэта першы ў Брэсцкай вобласці і чацвёрты ў Беларусі цэнтр кітайскай мовы з заняткамі з носьбітамі мовы.

У Баранавічах адкрылі Клас Канфуцыя. Фота: zarya.by

Як вынікае з апошніх навінаў, ініцыятывы па вывучэнню кітайскай мовы ўсё часцей падтрымліваюцца на дзяржаўным узроўні.

Агульная тэндэнцыя выглядае наступнай: кітайская мова атрымлівае асаблівую ўвагу і падтрымку, тады як англійская і іншыя еўрапейскія мовы сутыкаюцца са скарачэннямі гадзінаў выкладання ў школах і іншымі абмежаваннямі. Асабліва гэта закранула школьную сістэму адукацыі: колькасць настаўнікаў па замежных мовах скарацілі, як і колькасць груп. Гэта, на думку бацькоў, стварае перашкоды для эфектыўнага засваення прадметаў іх дзецьмі.

У 2024 годзе школа замежных моў «Streamline» спыніла сваю дзейнасць. Навучальная ўстанова карысталася значным попытам сярод беларусаў. Афіцыйна прычынай закрыцця назвалі нясплату падаткаў, але некаторыя эксперты лічаць, што рашэнне магло быць палітычна-абгрунтаваным: з мэтай скарачэння эміграцыі беларусаў у краіны Еўрасаюза.

Адкрыццё кабінета ў БрДУ і класа Канфуцыя ў Баранавічах паказвае, што кітайскай мове ў Беларусі працягваюць даваць «зялёнае святло», у той час як выкладанне іншых замежных моваў у школах і прыватных установах сутыкаецца з видавочными абмежаваннямі.

Чытайце таксама: «Парадак» любой цаной: як школа ў Беларусі цісне на настаўнікаў і вучняў

Recent Posts

Семья под давлением системы: как в Пружанах ставят на СОП

История Кристины из Пружан показывает, что статус семьи в социально опасном положении могут присвоить без…

30.10.2025

В Лодзи мигрант из Беларуси спас женщину с деменцией

Житель Лодзи вовремя заметил, что автомобиль едет по зеленой зоне, и спас заблудившуюся женщину с…

30.10.2025

Пад Мядзелем застрэлілі хатняга сабаку. Яго гаспадар упэўнены, што «такога рабіць нельга»

На хутары пад Мядзелем падстрэлілі сабаку з ашыйнікам. Гаспадару пра гэта не паведамілі. Журналісты BGmedia…

30.10.2025

У цэнтры Слуцка прадаюць былы кансервавы завод — гістарычную каштоўнасць горада

Будынак былога завода пустуе ўжо цэлае дзесяцігоддзе. Яго не могуць прадаць некалькі год. Прыйшоў час…

30.10.2025

Иваново во тьме: уличные фонари не горят годами, а власти на проблему не реагируют

Жители Иваново и Мозыря жалуются на отсутствие освещения: улицы погружаются в темноту, растет риск аварий…

29.10.2025

«Как жив-здоров, кардинал?» Не признает Трамп, так хотя бы Папа Римский

Лукашенко приглашал в Беларусь всех пап римских, вот только ни один из них не добрался…

29.10.2025